Юныя таленты с прынёманскай глыбінкі

09 Марта 2024 1559

Лідскі дзяржаўны музычны каледж на мінулым тыдні прымаў удзельнікаў абласнога конкурса сярод навучэнцаў сельскіх дзіцячых школ мастацтваў і дзіцячых музычных школ мастацтваў. У ім прыняло ўдзел больш за сто таленавітых хлопчыкаўі дзяўчынак з усёй Гродзенскай вобласці.

Арганізатарамі конкурсу выступілі ўпраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама і Лідскі дзяржаўны музычны каледж. Творчае спаборніцтва праходзіла па трох намінацыях: “Фартэпіяна і струнныя смычковыя інструменты”, “Духавыя і ўдарныя інструменты” і “Народныя інструменты”.

Адораныя і натхнёныя канкурсанты прадэманстравалі высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства. Між іншым, лаўры пераможцаў дасталіся найлепшым.

Сярод пераможцаў адзначаны і прадстаўнік Лідчыны. Лаурэатам 1 ступені ў намінацыі “Фартэпіяна і струнныя смычковыя музычныя інструменты” стаў навучэнец Дзітвянскай дзіцячай музычнай школы мастацтваў Давід Кудаш. Яго падрыхтавалі педагог Святлана Навіцкая і канцэртмайстар Таццяна Грыднева.

Дырэктар Лідскага дзяржаўнага музычнага каледжа Алена Серакова адзначыла: “Вельмі прыемна, што творчая імпрэза ладзілася менавіта ў Лідзе, якая лічыцца конкурснай і фестывальнай сталіцай Гродзенскай вобласці. Сімвалічна і тое, што менавіта ў Год якасці конкурсныя мерапрыемствы адбываюцца ў Лідскім дзяржаўным музычным каледжы, які заўсёды ганарыўся высокай якасцю адукацыі і падрыхтоўкі спецыялістаў. Жадаю нашым таленавітым, адораным музыкантам, выхадцам з сельскай мясцовасці, і надалей на творчым шляху невычарпальнай крыніцы натхнення і мноства яскравых перамог”.

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться