Навагрудак адзначае 970-годдзе (праграма святкавання)

24 Сентября 2014 4974

4 кастрычніка ў 11 часоў на плошчы Леніна ў Навагрудку пройдзе цырымонія адкрыцця свята і тэатралізаванае прадстаўленне “Навагрудак праз стагоддзі”. У 11 гадзін па вуліцы Валчэцкага запланавана закладка памятнага знака да 970-годдзя Навагрудка, а па вуліцы Міцкевіча – закладка сквера.

Таксама ў праграме святкавання дня горада ў Навагрудку -- выступленні мастацкіх калектываў Гродзенскай вобласці (з 14 да 18 гадзін), баль праваслаўнай молодзі (у 18.00), канцэрт зорак беларускай эстрады (з 19.00 да 21.00), кніжная выстава, выступленні рыцараў, выстава сельгаспадворкаў, пленэр мастакоў, выстава “Мотабайк” і многае іншае.

ПРАГРАМА святкавання 970-годдзя Навагрудка

3 кастрычніка. Канферэнц-зала ДзУА “Навагрудскі дзяржаўны гандлёва-эканамічны каледж”

з 15.00 – навукова-практычная канферэнцыя “Навагрудак праз стагоддзі”

(прэзентацыя кнігі “Гісторыя Навагрудка – з глыбінь вякоў да нашых дзён”)

4 кастрычніка. пл. Леніна (цэнтральная пляцоўка)

11.00-12.00 – цырымонія адкрыцця свята, тэатралізаванае прадстаўленне “Навагрудак праз стагоддзі”

12.20-13.20 – выступленне ансамбля танца, музыкі і песні “Белыя росы”

13.20-14.00 – выступленне эстрадна-духавога аркестра ўстановы “Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС”

14.00-18.00 – выступленне мастацкіх калектываў Гродзенскай вобласці

18.00-18.30 – баль праваслаўнай моладзі

18.30-19.00 – канцэртная праграма ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці горада і раёна

19.00-21.00 – канцэрт зорак беларускай эстрады (Вікторыя Алешка, Дзмітрый Сяргееў, Сяргей Мінскі і Вольга Плотнікава)

21.00-22.00 – канцэртная праграма пераможцаў тэлепраекта “Ведай нашых”

22.00-22.10 – феерверк

22.10- 01.00- святочная дыскатэка з удзелам пераможцаў раённага агляду -конкурсу “Таленавітая Навагрудчына”

пляцоўка за будынкам “Цэнтральная раённая бібліятэка”

10.00-23.00 – святочная выстава-гандаль

гарадскі сквер

10.00-21.00

                 - “Горад майстроў”

                  - выстава музеяў

                 - святочны гандаль

пляцоўка ля цэнтральнага ўвахода будынка “Цэнтральная раённая бібліятэка”

з 10.00 – кніжная выстава “Навагрудак у люстэрку часу”

Замак

14.00-17.00 – рыцарскі стан клуба славянскіх адзінаборстваў “Арыдан” ( у праграме: абрад “Пасвячэнне ў рыцары”, “Турнір лучнікаў”, “Турнір рыцараў”, прадстаўленне кухні і побыту, інтэрактыўная сярэдневяковая гульня)

уздоўж вул. Мінскай

11.00-21.00 – выстава сельскагаспадарчых падворкаў раёна

                     - выстава фотаработ фатографаў Навагрудчыны “Мой любімы горад”

Гарадскі парк (дзіцячая пляцоўка)

14.00- 14.30 - урачыстае адкрыццё “Парку каменных скульптур”

14.30- 16.30 – канцэртная праграма “Маладыя таленты Навагрудчыны”

11.00-19.00 – спартыўна-забаўляльныя праграмы ўстаноў аддзела адукацыі, спорту і турызму

                     - выстава кветкавых і садавінна-агароднінных кампазіцый

                     - работа каруселяў

                     - работа аўтацягніка “Ветрык”

                     - раставыя лялькі

                     - святочны гандаль

Малы замак

11.00-19.00 – “Дзіцячы гарадок”, работа атракцыёнаў “Лідар”, “Замак”, “Сеткавы батут”, электрамабілі

                   - святочны гандаль

тэрыторыя ДзУК “Дом-музей Адама Міцкевіча ў горадзе Навагрудку”

10.00-15.00 – адкрыты пленэр мастакоў “Паштоўка Навагрудку”

Замкавы вал

14.00-19.00 – паказальнае выступленне аддзялення коннага спорту(канкур) вучэбна-спартыўнай установы “Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа №2 горада Навагрудка”

міні-футбольная пляцоўка ДзЮСШ №2(аграрны каледж)

з 14.00 – турнір па міні-футболе сярод юнакоў 1997-1999 года нараджэння

спартыўная пляцоўка УА “Навагрудскі дзяржаўны гандлёва-эканамічны каледж”

з 14.00 спаборніцтвы па дартсу

міні-футбольная пляцоўка УА “Гімназія №1 г. Навагрудка”

з 14.00 – турнір па міні-футболе сярод юнакоў 2003 года нараджэння і малодшых

стаянка каля Дома Быта

14.00-19.00 – выстава “МОТАБАЙК”

вуліца Валчэцкага

15.00-15.15 - закладка памятнага знака да 970-годдзя Навагрудка

вуліца Міцкевіча

15.15-15.45 – закладка сквера да 970- годдзя Навагрудка

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться