Літаратурная вечарына-сустрэча “Да вытокаў беларускага пісьменства” адбылася ў Лідзе

13 Октября 2022 2991

Ва ўнісон Дню беларускага пісьменства, які сёлета шырока святкаваўся ў горадзе Добрушы Гомельскай вобласці, у малой зале Палаца культуры горада Ліды адбылася літаратурная вечарына-сустрэча “Да вытокаў беларускага пісьменства”, якая адначасова была прысвечана 140-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. 


Спачатку гледачам быў паказаны кароткаметражны відэафільм пра пісьменнікаў-юбіляраў, якія ўзнялі беларускую літаратуру на ўзровень перадавых літаратур свету. Затым са сцэны гучалі музычныя кампазіцыі і вершы на беларускай мове рознай тэматыкі, але галоўнымі тэмамі былі родны край, родная мова і, канешне ж, сувязь Янкі Купалы з нашым горадам Лідай. Перад гледачамі выступалі салісты творчых калектываў Палаца культуры Валянціна Тарашкевіч, Галіна Коўзель, Аляксандра Скляповіч, Сяргей Белаблоцкі, паэты-ўдзельнікі народнага аматарскага аб’яднання “МузАльянс” Палаца культуры Ганна Рэлікоўская, Людміла Краснадубская, Тэрэза Смольская, Людміла Русь, Станіслава Белагаловая, Аляксандр Мацулевіч. Дарэчы, Людміла Русь, рускамоўная паэтэса, на гэты раз зачытала празаічны ўрывак са свайго беларускамоўнага эсэ “Нюрачка”. 

Танцавальным нумарам вечар аздобілі юныя ўдзельнікі ўзорнага ансамбля танца “Забавушка” Лідскай дзіцячай школы мастацтваў.







Текст: Аляксей МІХАЙЛАЎАляксей МІХАЙЛАЎ
Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться