У Лідзе прайшоў семінар па традыцыйных рамёствах для школьнікаў

26 Июня 2014 2181

У рамках рэалізацыі праекта трансгранічнага супрацоўніцтва паміж Латвіяй, Літвой і Беларуссю “Дух продкаў жыве ў нашых сэрцах” пры міжнароднай тэхнічнай дапамозе Еўрапейскага Саюза прайшоў трэці этап праекта – семінары па традыцыйных рамёствах для школьнікаў.

Пяць навучальных семінараў (майстар-класаў) з удзелам майстроў з Беларусі і Літвы адбыліся ў агульнаадукацыйных школах Лідчыны. Падчас іх дзеці асвойвалі пляценне з саломкі, ткацтва, кераміку, пісанку, выраб беларускіх лялек-жаданніц, а таксама літоўскае традыцыйнае валенне воўны і лазапляценне. 

Трэба адзначыць, што вельмі вялікую зацікаўленасць у дзяцей выклікалі майстар-класы па валенні воўны, якія правяла майстар з Тракая (Літоўская Рэспубліка) Гражына Іванаўскене, і лазапляценні – літоўскага майстра Веранікі Ігнатавічэне. На апошніх вучні пазнаёміліся з асаблівасцямі лазапляцення і самі змаглі папрацаваць з лазой. Ёсць спадзяванне, што сярод удзельнікаў семінараў знойдуцца тыя, хто ў будучым працягне традыцыі лазапляцення з яго нацыянальнымі асаблівасцямі.

proekt

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться