Лідскі замак – іскрынка краіны і яе народа
10 Октября 2021
1130
– Унікальны помнік абарончага дойлідства прайшоў доўгі шлях да адраджэння, на працягу многіх гадоў не спыняліся работы па яго аднаўленні, – апавядае дырэктар Лідскага гісторыка-мастацкага музея Вольга Піліпчук. – У 2001 годзе на рэспубліканскім узроўні было прынята рашэнне аб распрацоўцы праекта правядзення першачарговых супраць-аварыйных работ. У 2005 годзе ўпершыню на тэрыторыі замка было праведзена маштабнае мерапрыемства – рыцарскі турнір «Меч Лідскага замка». У наступныя гады яно не аднойчы збірала ўдзячных гледачоў, рыцарскія клубы, гасцей з іншых краін. Рабілася ўсё, каб аб жамчужыне нашага горада ведалі не толькі ў горадзе, краіне, але і за яе межамі.
Па словах Вольгі Віктараўны, архітэктурны брэнд нашага горада наведваюць госці з самых розных краін свету. Толькі за гэты год з яго гісторыяй азнаёміліся звыш 48 тысяч чалавек, зароблена больш за 300 тысяч рублёў. Нездарма жыхары горада празвалі сярэднявечнае абарончае збудаванне мясцовай жамчужынай. У фактах і легендах тут мінулае ажывае на вачах, і хіба што лянівы чалавек не робіць сэлфі, а таксама фота наваколля горада з пятага-шостага ярусаў адной з княжых вежаў.
– Аўтэнтычныя прадметы розных часавых перыядаў, таямнічасць калідораў, веліч муроў – замак зноў напоўнены духам рыцараў і прыгожых дам, – адзначыла Вольга. – Сёння мы з упэўненасцю можам казаць аб тым, што ў Лідзе ёсць свой уласны ўнікальны турыстычны прадукт. Ён твар нашага горада, яркая архітэктурная іскрынка краіны і яе народа.
0Комментарии
Авторизоваться
Для отправки отзыва нужно авторизироваться.