Тут лунае дух асветнiцтва i лiтаратуры

31 Августа 2019 1095

IMG_0915.JPG
Эстафету свята беларускага пiсьменства ў гэтым годзе прыняў горад Слонiм, якi належным чынам падрыхтаваўся да сустрэчы гасцей свята, сустрэў iх добраўпарадкаваными вулiцамi, плошчамi i дамамi. Горад перад святам значна прыхарашыўся, над новым аблiччам Слонiма папрацавалi сотнi будаунiкоў. Улiчваючы слаўныя лiтаратурныя традыцыi, у Слонiме свята пiсьменства вырашылi адзначыць з асаблiвым размахам. Праграма свята складзена такiм чынам, каб было цiкава i дарослым, i дзецям. Арганiзатары свята падрыхтавалi для яго ўдзельнiкаў мноства сюрпрызаў. У рэжыме нон-стоп жыхароў i гасцей горада знаёмяць з беларускай культурай шматлiкiя творчыя калектывы. Артысты падрыхтавалi канцэртныя праграмы, а лiтаратары – шматлiкiя тэматычныя мерапрыемствы.

На працягу гэтых выхадных дзён у горадзе працуе мноства святочных пляцовак, якiя прасякнуты тэматыкай асветнiцтва i лiтаратуры. Самай маштабнай стала пляцоўка фестывалю кнiгi i прэсы, на якой кожны наведвальнiк, ад малога да старога, можа знайсцi патрэбную, цiкавую i карысную для сябе лiтаратуру. На цэнтральнай плошчы па вулiцы Чырвонаармейскай размясцiлiся павiльёны «Кнiгi I прэса Рэспублiкi Беларусь», «Друкарскi двор XVI стагоддзя», «Слова пiсьменнiка», праекты «Кнiгi-пераможцы Нацыянальнага i Мiжнароднага конкурсаў «Мастацтва кнiгi», «Кнiгi, прысвечаныя 75-годдзю вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў», «Кнiгi, прысвечаныя Году малой радзiмы» I iнш. Ужо ў першыя гадзiны працы фестывалю на пляцоўку прыходзiлi наведвальнiкi.

Многа людзей сабралася ля «Друкарскага двара», дзе аўтар праекта «У пошуках страчанага» Уладзiмiр Лiхадзедаў i яго памочнiкi знаёмiлi з друкарскiмi станкамi мiнулага, з тым, як у часы Францыска Скарыны выраблялася папера, друкавалася кнiга. Кожны жадаючы мог за бясплатна аддрукаваць на старажытным друкарскiм станку старонку Бiблii. Спецыяльна для свята беларускага пiсьменства аўтар праекта вырабiў фiгуру зубра з дэталяў друкарскага станка.

IMG_0996.JPG
IMG_0928.JPG
IMG_0973.JPG
IMG_0950.JPG
IMG_0968.JPG– Мы усёй сям’ёй паспелi пахадзiць па розных павiльёнах, – дзелiцца уражаннямi жыхар Слонiма, якi прадставiўся Дзянiсам Анатольевiчам. – Выбар кнiг вельмi ўразiў – прадстаўлена лiтаратура на любы густ, для любога ўзросту. Уразiлi таксама фотавыстаўка ў аддзеле рамёстваў i традыцыйнай культуры, «Друкарскi двор» (мая дачка паспрабавала аддрукаваць старонку Бiблii). Думаю, за два днi фестывалю кнiгi i прэсы прыемных уражанняў у нас стане яшчэ больш.

IMG_0985.JPG
IMG_1018.JPG
IMG_1004.JPG
IMG_1008.JPG
IMG_1010.JPGМы таксама вырашылi наведаць фотавыставу у аддзеле рамёстваў. На ёй былi прадстаўлены работы фотамастака з Мiнска Уладзiслава Цыдзiка. Уладзiслаў Станiслававiч прайшоу доўгi працоўны шлях. Быў галоўным аграномам калгаса, працаваў у Мiнiстэрстве сельскай гаспадаркi i харчавання, быў дэпутатам Палаты прадстаўнiкоў. З’яуляецца таксама бронзавым прызёрам чэмпіянату СССР па прыжках у вышыню. Фотаработы Уладзiслава Цыдзiка, якi за сваё жыццё пабываў у многiх кутках нашай краiны, прысвечаны галоўным чынам прыродзе i архiтэктуры Беларусi, яе людзям. На выставе былi прадстаўлены i альбомы з яго фотаработамi. Дарэчы, у адным з гэтых альбомаў ёсць i фота ансамбля «Лiдчанка» Палаца культуры горада Лiды.

IMG_1020.JPG– Цудоуна, што у Беларусi кожны год праводзiцца свята беларускага пiсьменства, – лiчыць Уладзiслаў Станiслававiч. – Такiя святы даюць жыхарам гарадоў, дзе яны праводзяццца, мноства станоўчых эмоцый, а самi гарады становяцца яшчэ больш добраўпарадкаванымi i прыгожымi.

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться