У Лідзе настаўнікі разам з вучнямі распрацавалі інтэрактыўную карту праваслаўных храмаў малой радзімы
25 Июня 2020
1338
Калісьці нашы продкі не маглі сабе ўявіць жыццё без веры і храма, які з'яўляўся для іх брамай у свет нябесны. Храм быў побач з кожным праваслаўным чалавекам на працягу ўсяго жыцця: тут рэгістраваліся і нараджэнне, і хрышчэнне, і смерць. Праваслаўные храмы сталі гонарам Беларусі. Старажытная Белая Русь не ведала музеяў: усё сапраўды каштоўнае і выдатнае захоўвалася ў храмах або манастырах: шанаваныя іконы, астанкі святых (мошчы), старадаўнія рукапісы, дакументы і рэліквіі.
Інтэрактыўная карта, якую мы стваралі, – выдатны сродак візуалізацыі інфармацыі, бо падзеі, якія траплялі ў поле нашага зроку, адбываліся ў розных геаграфічных кропках краіны. Карта – гэта выдатная магчымасць расказаць і пра ваенную гісторыю малой радзімы максімальна ярка і даступна. А таксама стварыць універсальны гід для карыстальнікаў рэсурсам.
З вялікай цікавасцю ўключыліся ў пошукавую работу навучэнцы майго трэцяга класа. Большую частку матэрыялаў пра жыццё героя нашай работы – святара, духоўніка Лаўрышаўскага манастыра схіігумена Серафіма – прадаставіла сям'я навучэнца класа Мікалая Курылы, у родзе якіх ёсць людзі, што прысвяцілі сваё жыццё служэнню Богу.
Схіігумену Серафіму (Івану Цімафеевічу Бачаркіну, 1928–2010 гг.) зараз было б 92 гады. А ў гады вайны ён, як і многія падлеткі, 13-гадовым хлапчуком працаваў нароўні з дарослымі ў калгасе і на абаронным заводзе. Будучы ўжо святаром, яго асноўным клопатам стала служэнне Богу. Часта пытаюць: ці быў старац Серафім празорлівым? Так, быў. Але ён хаваў гэты дар. Тым не менш вядома пра вылячэнне па яго малітвах ад хваробаў. Быў у яго і яшчэ адзін дар – малітва за зніклых без вестак. Па яго малітвах зніклыя прыходзілі дадому жывымі або давалі ведаць, дзе знаходзяцца. Або іх знаходзілі мёртвымі. Айцец Серафім і сёння па-ранейшаму дапамагае ўсім, хто прыходзіць да яго на магілу з вераю і хто звяртаецца да яго з болю і ў немачы.
Чым далей у мінулае сыходзяць суровыя і цяжкія гады Вялікай Айчыннай вайны, тым большую значнасць набывае кожны рэальны факт, асобна ўзяты лёс удзельніка тых падзей. Сапраўдныя подзвігі здзяйснялі равеснікі нашых выхаванцаў, зусім яшчэ хлапчукі, ўчарашнія школьнікі, крочылі з дзяцінства ў самае пекла выпрабаванняў, непасільных нават для дарослага чалавека. Пра гэта напісана вельмі шмат, але, мне здаецца, яшчэ больш не напісана. Я думаю, што жыццё кожнага чалавека таго суровага часу варта асобнага апавядання.
У заключэнне хачу сказаць, што праз сумесную працу педагогаў, дзяцей і бацькоў мы змаглі паспяхова рэалізаваць галоўныя задачы праекта: адкрыць невядомыя старонкі жыцця праваслаўнай царквы, лёсаў святароў і вернікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны і агульнымі намаганнямі стварыць пазнавальную і сацыяльна значную карту. Спадзяёмся, што гэтая работа прынясе карысць.
0Комментарии
Авторизоваться
Для отправки отзыва нужно авторизироваться.