Віншаванне з Днём народнага адзінства ад Аляксандра Вярсоцкага і Інэсы Белуш
17 Сентября 2026
101
Лідскі раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў шчыра віншуюць вас з галоўным святам нашага яднання – Днём народнага адзінства!17 верасня вяртае нас да лёсавызначальных падзей 1939 года, калі здзейснілася гістарычная справядлівасць і наш народ набыў доўгачаканую цэласнасць. Гэты дзень нагадвае нам, што права мірна жыць на сваёй зямлі, захоўваць культурную самабытнасць і самастойна вызначаць будучыню – гэта найвышэйшая каштоўнасць, якую мы абавязаны берагчы дзеля наступных пакаленняў.
Сёння паняцце адзінства напоўнена жывым стваральным сэнсам і штодзённай працай кожнага з нас. Сіла Лідскага раёна складаецца з прафесіяналізму аграрыяў і прамыслоўцаў, душэўнай шчодрасці педагогаў і ўрачоў, мудрасці ветэранаў і стваральнай энергіі моладзі. Менавіта адданасць агульнай справе, грамадская згода і шчырая любоў да Радзімы служаць надзейным падмуркам нашай бяспекі перад любымі знешнімі выклікамі.
Дарагія сябры, у гэты святочны дзень жадаем вам моцнага здароўя, сямейнага цяпла і непахіснай упэўненасці ў заўтрашнім дні. Няхай мірнае неба заўсёды будзе над нашай краінай, дабрабыт пануе ў кожным доме, а агульныя мэты натхняюць на новыя працоўныя здзяйсненні на карысць роднага краю і нашай любімай Беларусі!
Са святам! З Днём народнага адзінства!
А. Л. Вярсоцкі,
старшыня Лідскага раённага
выканаўчага камітэта,
І. Г. Белуш,
старшыня Лідскага раённага
Савета дэпутатаў
0Комментарии
Авторизоваться
Для отправки отзыва нужно авторизироваться.






