Сяргей Ложэчнік і Інэса Белуш віншуюць каталіцкіх вернікаў з Раством Хрыстовым

24 Декабря 2023 1048

Віншуем з Нараджэннем Хрыстовым усіх, хто святкуе яго 25 снежня!

У гэты святы час сэрцы вернікаў напаўняюцца добрымі пачуццямі і надзеямі, вера становіцца мацнейшай і аб'ядноўвае блізкіх, свята натхняе дарыць больш цяпла і шчыра дапамагаць усім, каму патрэбна падтрымка. Галоўнае – каб людзі жылі ў згодзе, былі ўпэўнены ў заўтрашнім дні, а ў кожнай сям'і панавала любоў.
Няхай святло гэтых урачыстых дзён сагравае вашыя душы і сэрцы! Шчыра жадаем вам здароўя, міру і дабрабыту!

Сяргей ЛОЖЭЧНІК, 
старшыня раённага 
выканаўчага камітэта,
Інэса БЕЛУШ, 
старшыня раённага Савета дэпутатаў

Текст: РедакцияРедакция
Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться