«На рынку стаім упэўнена», – інфармаваў дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў генеральны дырэктар ААТ «Лідскія харчовыя канцэнтраты» Андрэй Ганчароў
11 Января 2020
1666

Так было і на гэты раз – васямнаццатая сесія Лідскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Інэсы Белуш праходзіла на базе вядомага на Лідчыне і далёка за яе межамі прадпрыемства – ААТ “Лідскія харчовыя канцэнтраты”. Удзел у сесіі прыняла член Савета Рэспублікі, галоўны рэдактар «Лідскай газеты» Кацярына Серафіновіч.
Кіраўнік прадпрыемства Андрэй Ганчароў расказаў пра дзейнасць адкрытага акцыянернага таварыства, працоўны калектыў (каля 400 працоўных, з якіх семдзесят працэнтаў складаюць жанчыны), створаныя для іх сацыяльныя ўмовы: на прыдпрыемстве дзейнічае здраўпункт, ёсць інтэрнат для тых, хто пакуль не абзавёўся ўласным жыллём, у кафэ “Традыцыя” работнікам прадпрыемства абеды прапаноўваюцца на пэўных умовах са зніжкай (дарэчы, штодзённа тут харчуецца не менш за семдзесят работнікаў прадпрыемства).
І, безумоўна, размова ішла і пра вытворчую дзейнасць, ад эфектыўнасці якой залежыць наяўнасць рознага кшталту сацыяльных гарантый працоўнаму калектыву, магчымасць выплачваць працаўнікам прыстойны заробак. Таму акцэнт быў зроблены на вытворчасці прадукцыі лідскім прадпрыемствам харчовых канцэнтратаў, якое ў апошні час мадэрнізавала вытворчасць, распрацавала новыя віды прадукцыі.



У ходзе рабочага пасяджэння, якое адбылося пасля знаёмства з вытворчай дзейнасцю ААТ “Лідскія харчовыя канцэнтраты”, было праведзена абмеркаванне і іншых пытанняў, вынесеных у парадак дня сесіі, прыняты адпаведныя рашэнні.





0Комментарии
Авторизоваться
Для отправки отзыва нужно авторизироваться.