На Лідчыне праходзіць Адзіны дзень інфармавання насельніцтва

18 Октября 2018 2953

На Лідчыне сёння праходзіць чарговы Адзіны дзень інфармавання насельніцтва. На прадпрыемствы і ў арганіазцыі выехалі абласная і раённыя інфармацыйна-прапагандысцкія групы, каб распавесці аб найбольш актуальных тэмах надзённага жыцця, выслухаць і адказаць на пытанні, якія хвалююць людзей. 

Адна з інфармацыйных груп, пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Андрэя Каўрыгі, сустрэлася з працоўным калектывам ААТ “ГЦ “Патсдам”. У склад групы ўвайшлі прадстаўнікі розных службаў раёна: гэта намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвынкама Ганна Кенць, галоўны спецыяліст аддзела культуры Наталля Вайцюкевіч, начальнік Лідскага РАНС Дзмітрый Бяляўскі, загадчыца гарадской паліклінікі №1 Таццяна Саўко, начальнік бюро па капітальным рамонце ЛГУП ЖКГ Аляксандр Іванюк і старшы інспектар штаба РАУС Ігар Каламыцкі.

У цэнтры ўвагі сёння былі некалькі тэм: гаварылі аб нацыянальнай культуры, яе захаванні і развіцці і аб традыцыях беларускага народа, аб важнасці дыспансернага медыцынскага абследавання і актуальнасці імунізацыі супраць грыпу, а таксама аб сітуацыі з пажарамі і гібеллю людзей на іх.

Тое, што на Адзіны дзень інфарміравання вынесена тэма культуры, вельмі важна і правільна. Культура – гэта душа грамадства, гэта аснова нашых духоўна-маральных арыенціраў, нашай нацыянальнай самасвядомасці.

– Беларуская дзяржава надае вялікае значэнне развіццю культуры, – адзначала Наталля Вайцюкевіч. – Гэта падкрэсліваў і Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які казаў, што вельмі важна актывізаваць інтэлектуальныя і духоўныя сілы нашага народа, падтрымаць ініцыятыву ў мэтах захавання гістарычнай спадчыны, уздыму на новы ўзровень сучаснага мастацтва і выхавання ў грамадзян любові да сваёй Радзімы. Ключавыя напрамкі палітыкі Беларусі ў сферы культуры прадугледжаны Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры. У нас прынята дзяржаўная праграма "Культура Беларусі" на 2016-2020 гады. Рэалізацыю шматлікіх мерапрыемстваў прадугледжвае Рэспубліканская праграма мерапрыемстваў па правядзенні ў Беларусі 2018-2020 гадоў пад знакам Года малой радзімы. У рэспубліцы штогод праводзіцца парадка шасцідзесяці міжнародных, рэспубліканскіх і рэгіянальных фестываляў. Не выключэнне і горад Ліда, які летась па выніках рэспубліканскага конкурсу «Горад культуры ў Год культуры» ў намінацыі «Лепшы горад раённага падпарадкавання» быў названы самым культурным горадам Беларусі. А сёлета спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва за адраджэнне традыцыйных унікальных тэхналогій ткацтва Панямоння быў удастоены наш, лідскі, аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. У Год малой радзімы на Лідчыне праводзіцца шмат яскравых і запамінальных мерапрыемстваў, гледачом або нават удзельнікам якіх ужо паспеў стаць амаль кожны лідчанін.

Таццяна Саўко прыцягнула ўвагу прысутных паведамленнем аб дыспансерызацыі – комплексным абследаванні, якое прапануюць праходзіць кожнаму з нас медыкі. “Многія хваробы на працягу доўгага часу не праяўляюць сябе, але маюць сур'ёзныя наступствы, якія пагражаюць не толькі здароўю, але і жыццю. Зыходзячы з гэтага, галоўная мэта дыспансернага агляду – гэта ранняя дыягностыка цяжкіх захворванняў, такіх як хваробы сардэчна-сасудзістай і нервовай сістэм, наваўтварэнні злаякасныя і дабраякасныя, цукровы дыябет. Практычна 75 працэнтаў смерцяў адбываецца менавіта з-за вышэйпералічаных хвароб, а на пачатковых этапах развіцця хваробу вылечыць значна лягчэй, канстатавала Таццяна Рыгораўна. Сёлета медыкі плануюць ахапіць дыспансернымі аглядамі звыш васьмідзесяці тысяч дарослых. На дадзены момант ахоплена каля васьмідзесяці працэнтаў ад гэтай колькасці. Дарэчы, Таццяна Саўко прывяла слушныя факты: з ліку агледжаных да першай групы (Д 1, поўнасцю здаровыя пацыенты або тыя, хто мае нязначныя адхіленні) аднесены ўсяго 14,3 працэнта агледжаных лідчан; да другой групы (Д 2, практычна здаровыя пацыенты, якія маюць у анамнезе фактары рызыкі хранічных захворванняў або хранічныя захворванні без парушэння функцыі органаў і сістэм) – 27,7 працэнта; да трэцяй групы (Д 3, людзі, якія маюць хранічныя захворванні з парушэннем функцыі органаў і сістэм) – 57,7 працэнта. З усіх агледжаных пацыентаў 10,3 працэнта з'яўляюцца інвалідамі 1-й, 2-й або 3-й груп. Упершыню выяўлены захворванні ў 19 042 агледжаных. З іх 14 053 чалавекі – асобы працаздольнага ўзросту. Мы жывём у шалёным рытме, а напружанне і стомленасць нярэдка прыводзяць да хвароб. Трэба падтрымліваць сваё здароўе ў парадку і рэгулярна яго правяраць. Дарэчы, зараз, напярэдадні сезоннага ўздыму вірусных інфекцый і грыпу, вельмі актуальна паклапаціцца аб здароўі і засцерагчы сябе самым надзейным спосабам – прышчэпкай ад грыпу. Кампанія па вакцынацыі праходзіць ва ўсіх паліклініках.

Актуальнай на Лідчыне з’яўляецца і сітуацыя з пажарамі, гібеллю на іх людзей, аб чым распавёў начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Бяляўскі. Дзмітрый Іванавіч агучыў лічбы трагічных здарэнняў, назваў іх прычыны, галоўнай з якіх з’яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём. Дзмітрый Бяляўскі акцэнтаваў увагу прысутных на здарэннях з удзелам дзяцей: гэта і выпадзенне іх з вокнаў, і траўміраванне, і гібель на вадаёмах. У штодзённым жыцці можа здарыцца любая непрадбачаная сітуацыя, ніколі нельга губляць пільнасць. 

Дарэчы, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях распрацавала і ўвяло ва ўжытак мабільны дадатак “МНС побач” (“МЧС рядом”) – добрага памочніка і дарадцу ва ўсіх надзвычайных сітуацыях, які падкажа, як спыніць кровацячэнне, што рабіць, калі ўкусіла змяя ці клешч, як выканаць непрамы масаж сэрца і г.д. Дабавіць яго на свой тэлефон або тэлефоны блізкіх людзей будзе карысна.

***

З працоўным калектывам УКП «Камбінат школьнага харчавання» сёння сустрэлася абласная інфармацыйна-прапагандысцкая группа пад кіраўніцтвам начальніка галоўнага кантрольна-аналітычнага ўпраўлення Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Дзмітрыя Паўлоўскага.  

У склад групы ўвайшлі прадстаўнікі розных аддзелаў райвыканкама і раённых службаў: кіраўнік спраў Лідскага райвыканкама Ірына Юч, начальнік Лідскага РАУС Дзмітрый Уляшка, намеснік галоўнага ўрача Лідскай ЦРБ Людміла Пышынская, урач-эпідэміёлаг занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алена Захарэвіч, галоўны спецыяліст упраўлення эканомікі Ірына Ярмаковіч, галоўны спецыяліст аддзела культуры Марыя Дукі, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Галіна Ганчар. Прысутныя з увагай паслухалі выступленні членаў групы па тэме дня і змаглі напрамую задаць ім хвалюючыя пытанні. 

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться