Калі лёсам наканавана… ратаваць
06 Января 2023
1761
Карэспандэнту «Лідскай газеты» давялося пагутарыць з непасрэднымі ўдзельнікамі ратавання: Генадзіем Гемзам і Русланам Мельнікам. Вось як усё адбывалася з іх слоў.
Генадзь Сцяпанавіч Гемза – сусед пацярпелых. На момант здарэння пад’ехаў да свайго гаража, каб устанавіць дзіцячае крэсла ў салон машыны (павінны былі прыехаць у госці ўнукі, трэба было паклапаціцца пра іх бяспеку, калі куды трэба будзе падвезці).
– Раптам чую жаночы крык, – дзеліцца ўспамінамі Генадзь. – Выглянуў на вуліцу – а там Ала Ткачук, наша стараста, крычыць, што пажар у суседзяў. Убачыў, што гаспадар дома паспеў выскачыць з хаты. Праўда, як яму гэта ўдалося, не разумею: з дзвярэй вылятала адкрытае полымя. Гаспадыня аказалася ў пастцы з агню і дыму. Заўважыў, што яна трымаецца рукамі за падаконнік кухоннага акна (яно было адчынена) і просіць аб дапамозе. Я перахапіў жанчыну за рукі, а выцягнуць не маю сіл, бо акно было надта высока. І, як на злосць, анічога не было пад нагамі, каб паступіцца. У яе таксама. Каб стала трохі вышэй, лягчэй было б выцягнуць. Пры гэтым разумею, што, калі адпушчу яе рукі, яна загіне, бо больш дацягнуцца да акна ўжо не зможа… І тут нібы спінай убачыў, як да нас ляціць Руслан Мельнік, старшыня сельвыканкама. Ён і стаў той самай прыступкай (добра, што высокі), і я змог па пояс сам апынуцца ў задымленым памяшканні і выцягнуць жанчыну. Атрымалася, што ён, у прамым сэнсе слова, нейкі час нас дваіх на сваіх плячах трымаў, а потым мы ўсе трое паваліліся на зямлю. Жывыя…
(Падрабязнасці здарэння чытайце ў нумары "Лідскай газеты" за пятніцу, 6 студзеня).
0Комментарии
Авторизоваться
Для отправки отзыва нужно авторизироваться.