Яе веды будуць патрэбны грамадству

11 Апреля 2013 1852

Некалькі тыдняў назад некаторыя школьнікі бралі ўдзел у рэспубліканскіх алiмпiдядах па розным прадметам. Тым, каму пашанцавала перамагчы, атрымаў права на паступленне у любыя навучальныя установы без iспытаў. Сярод іх апынулася вучанiца лідскай сярэдняй школы №1 Ксенiя Чарнавус, якая вельмі ўдала выступіла на алiмпiядзе па грамадазнаўнаўству.

– Ксенiя, чаму ты выбрала менавіта грамадазнаўства?

– Мне цікава ведаць, як складваюцца адносіны паміж людзьмі, паміж краінай і грамадзянамі, як рэгулюецца эканамічнае жыцце дзяржавы, з якіх супольнасцей складаецца сацыяльная структура грамадства. А галоўнае – гэта тое, што веданне сваей краіны дазваляе быць яе сапраўдным грамадзянінам і патрыётам.

– Як доуга ты рыхтавалася да алiмпiяды?

– Увогуле, я займаюся грамадазнаўствам з дзявятага класа, удзельнічала ў алімпіядах і раней. Шмат часу пайшло на падрыхтоўку ў гэтым годзе. Алімпіяда – гэта заўседы ахвяра, і, у першю чаргу, вольным часам. Мне сапраўды прыйшлося прыкласці шмат намаганняў, аднак дамагчыся поспеху без іх немагчыма ні ў якой дзейнасці.

У гэтым годзе я ўдзельнічала ва ўсіх этапах алімпіяды па грамадазнаўству, пачынаючы са школьнага. Нават на раеннай алімпіядзе заданні былі складанымі, і я атрымала другое месца. Другі дыплом ў мяне і на вобласці. А вось на заключным рэспубліканскім этапе я перамагла.

Удзельнічаць у алімпіядах мне падабалася заўседы. Нягледзячы на складанасць заданняў, я знаходжу іх вельмі цікавымі і граматна складзенымі. У час падрыхтоўкі да алімпіяды акрамя ведаў мы атрымалі нямала жыцевага вопыту, вопыту зносін з людзьмі, знайшлі шмат новых сяброў.

– Веды, атрыманыя падчас падрыхтоўкi да алiмпiяды, спатрэбяцца табе ў будучай прафессii?

– Безумоўна. Атрыманыя па грамадазнаўству веды засталіся бы для мяне патрэбнымі ў любым выпадку, акрамя таго я выбрала прафесію, непасрэдна звязаную з гэтым прадметам. Перамога ў алімпіядзе прыблізіла мяне да ажыццяўлення маей дзіцячай мары – стаць юрыстам. Я спадзяюся, што буду добрым спецыялістам і мае веды будуць патрэбны грамадству.

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться