На Лідчыне адзначылі 15-годдзе БРСМ (фота)

07 Сентября 2017 2527

З гэтай нагоды ў Лідскай дзіцячай школе мастацтваў адбылася ўрачыстая святочная праграма “Пятнаццаць імгенняў юнацтва”.

Больш за шэсць з паловай тысяч маладых лідчан налічвае сёння Лідская раённая арганізацыя БРСМ... “Лідская моладзь сучасная, яскравая, непасрэдная. Гэта лепшыя з лепшых! – дзеліцца першы сакратар райкама Вольга Каспорская. – Увогуле, БРСМ з’яўляецца пляцоўкай для рэалізацыі кожнага маладога чалавека. На ёй увасабляецца ў жыццё шмат праектаў: па падтрымцы адоранай і таленавітай моладзі, грамадзянска-патрыятычных, сацыяльных... Вялікая ўвага ўдзяляецца працоўнай моладзі, у тым ліку сельскай. Так, папулярнымі з’яўляюцца конкурсы “Аўтамэн” і “Аўталедзі”, “Уладар сяла”. Скажу больш: сёлета гэта – прыярытэтная задача, таму пад эгідай БРСМ будуць распрацоўвацца новыя цікавыя праекты і конкурсы для працоўнай моладзі. Вядома, не меншая ўвага ўдзяляецца і здароваму ладу жыцця, бо ад таго, наколькі мы будзем здаровыя, залежыць, наколькі мы будзем шчаслівыя і наколькі шчаслівай будзе наша краіна”.

Прысутных вітала член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня раённага Савета дэпутатаў Інэса Белуш. “Любімыя дзеці любімай краіны”, – звярнулася да моладзі Інэса Генадзьеўна словамі адной з песень-гімнаў БРСМ. – Канешне, для краіны яе дзеці любімыя, тым больш тыя, хто сваёй грамадзянскай пазіцыяй, актыўнасцю гатовы абараняць яе інтарэсы, рэалізоўваць сацыяльную палітыку. Трэба, каб і вы цанілі і любілі краіну, у якой нарадзіліся, выраслі, выхоўваліся, у якой зараз жывяце. Нездарма гавораць: дзе нарадзіўся, там і прыгадзіўся. Сёння рэалізацыя дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі накіравана на тое, каб вы знайшлі прымяненне сваім здольнасцям менавіта ў сваёй краіне. Гэта і прадстаўленне першага працоўнага месца, і дапамога, ільготы маладым сем’ям. Мне вельмі хацелася б, каб вы знайшлі прымяненне сваім здольнасцям у сваёй краіне і заўсёды былі такімі ж таленавітымі, яскравымі і шчаслівымі”.

8

Вялікая зала школы мастацтваў была запоўнена. На пачэсных месцах – ганаровыя госці: першыя сакратары райкама БРСМ апошніх год, партнёры і сябры арганізацыі. Побач – сакратары пярвічак БРСМ устаноў горада і раёна, якія аддалі працы з моладдзю шмат год, і проста тыя, хто ганарова носіць членскі білет і лічыць сябе маладым і энергічным, мэтанакіраваным і крэатыўным, актыўным і гатовым ажыццяўляць самыя смелыя ідэі.

9

Яскравай і крэатыўнай з іх падачы атрымалася і сама святочная праграма – з морам прыемных эмоцый, гумару, сюрпрызаў і нечаканасцей. Тры пары вядучых трох пакаленняў, уручэнне членскіх білетаў БРСМ імяніннікам і сюрпрызы проста шчасліўчыкам, што аказаліся ў патрэбны час на патрэбным месцы (у пятнаццатым радзе і на пятнаццатым месцы). Аздобілі канцэрт і надалі яму святочнасці салісты і музыканты Лідскага эстраднага аркестра пад кіраваннем Ульяны Жамойцінай.

23

4

5

6

7

10

11

12

1314

15

16

17

18

1920

21

22

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться