Праца – у радасць. У Лідскім раёне прайшла рэспубліканская дабрачынная акцыя «Аднаўленне святынь. Скарбы роднай Беларусі»
24 Октября 2020
1084
Валанцёры Лідскай раённай арганізацыі ГА «БРСМ» ачысцілі тэрыторыі ад апалай лістоты і сухастою, сабралі смецце, прапалолі і прывялі ў парадак клумбы.
– Рэспубліканская дабрачынная акцыя рэалізуецца з мэтай выхавання і развіцця ў падрастаючага пакалення духоўна-маральных каштоўнасцей, заснаваных на традыцыях беларускага народа, шырокага ўключэння маладых людзей у працэс працоўнай дзейнасці, накіраваны на добраўпарадкаванне і аднаўленне культавых аб'ектаў, – падкрэсліла першы сакратар Лідскага РК ГА «БРСМ» Вольга Міхаловіч. – Было вельмі прыемна, што кожны з юнакоў і дзяўчат ахвотна ўключыўся ў працу. Гэта не можа не радаваць.
Удзельнікі акцыі ўпэўненыя, што ўдзел у падобных мерапрыемствах не толькі дапамагае прывесці ў парадак тэрыторыю ля святынь Лідчыны – гэта яшчэ і ўнікальная магчымасць здзейсніць добрыя справы.
0Комментарии
Авторизоваться
Для отправки отзыва нужно авторизироваться.