У Лідзе прайшоў маштабны педсавет
Пяцьсот восемдзесят педагогаў, кіраўнікоў і спецыялістаў сістэмы адукацыі Лідчыны сабраліся на жнівеньскую нараду, каб падвесці вынікі і акрэсліць задачы на новы навучальны год.
Па традыцыі на пачэсным месцы ў вялікай зале Палаца культуры былі маладыя спецыялісты. 74 дыплаваныя выпускнікі вну і каледжаў ўліліся ў вялікі педагагічны калектыў Лідчыны. Сярод іх 15 настаўнікаў іншаземных моў, 12 выхавацеляў дзіцячых садкоў, па шэсць настаўнікаў такіх дэфіцытных яшчэ ўчора спецыяльнасцей, як біялогія, фізіка, матэматыка і шэраг іншых. Побач з імі ганаровыя месцы займалі ветэраны педагагічнай працы, на чый вопыт абапіраецца сучаснае пакаленне. Сярод гасцей нарады – член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Лідскага раённага Савета дэпутатаў Інэса Белуш, намеснік старшыні райвыканкама Віктар Пранюк і начальнік цэнтра дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі Гродзенскага інстытута развіцця адукацыі Людміла Мячына.
Тэмай сёлетняй нарады стала “Якасць адукацыі: сучасныя патрабаванні – эфектыўныя рашэнні”. У сваім выступленні начальнік аддзела адукацыі, спорта і турызма Лідскага райвыканкама Аляксандр Кадлубай зазначыў: “Сёлетні год для сістэмы адукацыі асаблівы. Старт яму дала рэспубліканская нарада, на якой агучаны канцэптуальныя падыходы развіцця сістэмы адукацыі да 2020 года і на перспектыву да 2030 года. Галоўным вектарам павінна стаць павышэнне якаснай працы ўсіх яго звёнаў. Лідчына мае кіраўнічы і кадравы патэнцыял, каб вырашаць гэтыя задачы і дабівацца поспехаў”.


Што на Лідчыне?.. У мінулым годзе сістэма адукацыі Лідчыны зрабіла чарговы крок у павышэнні эфектыўнасці і даступнасці адукацыі. Гэта пацвярджаюць вынікі работы па раду накірункаў. Так, у сферы дашкольнай адукацыі асноўныя намаганні былі і будуць накіраваны на рашэнне пытання забеспячэння крокавай даступнасці ўстаноў. Для гэтага прымаюцца ўсе магчымыя меры. Зараз праходзіць экспертызу праектна-зметная дакументацыя на будаўнітцва новага дзіцячага садка ў мікрараёне Індустрыяльны. Пачатак будаўнічых работ плануецца ў чацвёртым квартале бягучага года. Праблема крокавай даступнасці дашкольнай адукацыі рашаецца і за кошт пашырэння практыкі груп кароткачасовага знаходжання.
На належным узроўні прайшла сёлетняя экзаменацыйная кампанія. 71 вучань атрымаў атэстат з адзнакай, 63 – атэстат асобага ўзору з залатым медалём. У 2017 годзе Лідчына была ў ліку лідэраў у вобласці па якасці падрыхтоўкі да ЦТ. Сёння мы можам гаварыць аб першых выніках профільнага навучання, якое было ўведзена два гады таму. У дзевяці школах адбыўся выпуск больш двухсот вучняў, якія вывучалі прадметы на павышаным узроўні. У вну на адпаведныя спецыяльнасці залічана больш за 70 працэнтаў з іх.

Сёлета, як і летась, павышаная ўвага будзе надзяляцца арганізацыі шостага школьнага дня, занятасці дзяцей, прафілактыцы правапрушэняў, фарміраванню здаровага ладу жыцця.
***
“Новы навучальны год знамянальны тым, што будзе з новымі падрунікамі і вучэбнымі праграмамі, у якіх выключана дубліраванне і ўзмоцнена практычная накіраванасць. Лідскія педагогі гатовы працаваць у новых умовах”, – падкрэсліў Аляксандр Кадлубай.
Некалькі ўстаноў адукацыі сёлета зведаюць рэрганізацыю: Мажэйкайкаўская сярэдняя школа аб’яднана з Мажэйкаўскім дзіцячым садком у ВПК “Мажэйкаўская СШ-дзіцячы сад”, а гімназія №1 г. Бярозаўкі стане СШ №1 г. Бярозаўкі.


У новы навучальны год ўсе ўстановы адукацыі Лідчыны ўступілі падрыхтаванымі. Праведзены рамонты, добраўпарадкаваны тэрыторыі. Значныя работы зроблены ў СШ №12, дзе адрамантаваны стары харчблок. Абноўлены фасады шэрагу дашкольных устаноў. Лідскім райвыканкамам выдаткавана шмат сродкаў на рамонт устаноў, немалая іх частка затрачана на бяспеку і ўтульнасць. Асаблівая ўвага нададзена дзецям, якія не маюць бацькоў ці знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. З бюджэтных сродкаў ім выдаткавана дапамога на суму парадка 50 тысяч рублёў. Дзеці селі за парты з усімі школьнымі прыладамі.
***
Падчас плянарнага пасяджэння педагогі дзяліліся вопытам. Так, у СШ №1 паспяхова рэалізуецца шэраг інавацыйных праектаў з прымяненнем інфармацыйных тэхналогій. Да прыкладу, тут паспяхова працуе Онлайн-школа, педагогі вядуць свае блогі, ды і сам сайт школы жывы, дынамічны, запатрабаваны. І пры гэтым актуальная роля педагога. Аб ролі настаўніка ў фарміраванні інфармацыйнай культуры навучэнцаў і іх бяспекі ў сетцы Інтэрнэт расказала настаўніца матэматыкі СШ №1 Святлана Ражкова. “Раённы экалагічны цэнтр сёлета наведалі некалькі тысяч дзяцей. Педагогам удалося пабудаваць дзейнасць так, што занятак па інтарэсах знайшоў кожны. Асабліва актуальным у Год навукі стаў накірунак “Юныя эксперыментатары”. На бягучы год запланавана праца хобі-цэнтраў, а на наступнае лета – сямейнае экалагічнае выхаванне,” – падзялілася дырэктар Жанна Цехановіч.

Па заканчэнні нарады ўдзельнікі прынялі рэзалюцыю. А педагогі, якія працуюць творча, атрымалі ўзнагароды – Ганаровыя граматы, Падзячнасці Міністэрства адукацыі, Гродзенскага аблвыканкама, Лідскага райвыканкама і Савета дэпутатаў.
















