Чарговае прызнанне: супрацоўнікі «Лідскай газеты» узнагароджаны на абласным узроўні за асабісты ўклад у развіццё сродкаў масавай інфармацыі

12 Мая 2017 2224

Учора, 11 мая, ў малой зале Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра прымалі віншаванні і заслужаныя ўзнагароды прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі Гродзенскай вобласці. Мерапрыемства было прымеркавана да Дня друку, Дня работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі. І патрэбна адзначыць, што ў такім фармаце святочная імпрэза для работнікаў СМІ і друкарняў праходзіла на Гродзеншчыне ўпершыню за многія гады.

Зусім не выпадкова ў ліку прысутных былі і прадстаўнікі «Лідскай газеты». Пачатак гэтага года для калектыву рэдакцыі аказаўся найбольш плённым. Адразу некалькімі высокімі ўзнагародамі папоўнілася творчая скарбонка журналістаў. Любімая многімі чытачамі раёнка – лаўрэат XIII Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Літара». У намінацыі «Друкаваныя СМІ і інфармацыйныя агенцтвы» – пераможца рэспубліканскага конкурсу сярод журналістаў і сродкаў масавай інфармацыі на лепшае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесійных адносін, міжкультурнага дыялога ў Рэспубліцы Беларусь і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой. Высока ацаніла дзейнасць калектыву і абласная выканаўчая ўлада. За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у развіццё сродкаў масавай інфармацыі галоўны рэдактар выдання Кацярына Серафіновіч узнагароджана Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. Ганаровую грамату галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама атрымала загадчык аддзела камп'ютарнага дызайну Галіна Уласенка.

33

29

Аб'ектыўнасць, талерантнасць, камунікабельнасць, аператыўнасць, пісьменнасць, інтэлектуальнасць... Сёння гэтыя і многія іншыя якасці ўласцівыя журналістам Гродзенскай вобласці. Таму невыпадкова прыгадваліся ў гэты дзень і словы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Выступаючы на семінары кіруючых работнікаў рэспубліканскіх і мясцовых дзяржаўных органаў кіравання, Аляксандр Лукашэнка адзначыў: журналістыка – прафесія дзяржаўная, у тым сэнсе, што журналіст, як ніхто іншы са спецыялістаў сацыяльнай сферы, можа самым актыўным чынам уплываць на працэсы, якія адбываюцца ў краіне, фарміраваць грамадскае меркаванне аб падзеях і з'явах нашага жыцця. Гэтым абумоўлена сапраўды дзяржаўная адказнасць кожнага, хто вядзе размову з чытачом, слухачом, тэлегледачам.

34

І гэта размова сапраўды мае месца. Гэта ў сваёй віншавальнай прамове таксама адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Вярсоцкі.

28

– Ад сябе асабіста, ад імя нашага галоўнага ўпраўлення, Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, Савета дэпутатаў шчыра і сардэчна віншую вас з гэтым прафесійным святам. Вы выбралі вельмі цікавую, вельмі адказную, няпростую прафесію. Няпростую па той прычыне, што падзеі, якія адбываюцца ў грамадстве, Рэспубліцы Беларусь, за яе межамі, не выбіраюць, калі ім адбывацца: у будні, святочныя, выхадныя дні. І журналістам трэба заўседы быць на вастрыі гэтых падзей, праблем. Вам трэба прыкласці галаву, каб падаць гэту праблему, каб падысці да яе аб'ектыўна. З гонарам з гэтай задачай спраўляецеся. Як вынік – восем рэдакцый вобласці сталі пераможцамі і лаўрэатамі рэспубліканскага конкурсу "Залатая Літара", – сказаў Аляксандр Людвігавіч.

1

35

Штогод ушаноўвае журналістаў і Гродзенская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму. Яе старшыня Таццяна Іванова, адзначыўшы, што наш час патрабуе ад прадстаўнікоў СМІ найвышэйшага прафесіяналізму, аператыўнасці і майстэрства, таксама ўручыла заслужаныя ўзнагароды.

25

27

У гэты дзень гучала шмат цёплых слоў і віншаванняў у адрас лепшых у сваёй прафесіі. А затым для прысутных у зале быў арганізаваны святочны канцэрт. Менавіта ён стаў выдатным заканчэннем працоўнага дня.

24

5

37

Сёння ў Гродзенскай вобласці зарэгістравана 95 сродкаў масавай інфармацыі, у тым ліку 62 друкаваныя і 33 электронныя СМІ. Маюць свае карпункты і ўласных карэспандэнтаў рэспубліканскія тэлеканалы і друкаваныя выданні. На кожным участку працуюць толькі высокапрафесійныя спецыялісты.

30

30

30

30

24

30

30

24

30

30

30

24

24

30

30

30

30

24

30

30

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться