Праваслаўныя вернікі з Ліды рыхтуюцца да Вялікадня (фота)

15 Апреля 2017 2078

Праваслаўныя хрысціяне разам з братамі-католікамі адзначаюць Вялікую Cуботу – дзень, які папярэднічае галоўнаму святу Уваскрэсення Хрыстовага. І з першымі прамянямі сонца, у 8 гадзін, ва ўсіх цэрквах Лідчыны сёння пачаліся службы. Адразу пасля іх заканчэння прыхаджане сталі прыносіць і асвячаць пачастункі да святочнага стала – кулічы і фарбаваныя яйкі. А вечарам святары зменяць чорнае адзенне на светлае ў знак перамогі Хрыста над смерцю.

У храме Хрыста Збавіцеля, што на Рыбіноўскага, з 11.00 вернікі штогадзіны выстройваюцца ў доўгія чэргі ў чаканні, калі пробашч парафіі – айцец Вадзім Рубан – асветліць іх велікодны кошык. Не выпускаюць прыхаджанне магчымасці, каб зайсці ў царкву і паставіць свечку за здароўе або супакой. Дарэчы, свечкі можна купіць тут жа, на месцы. Як паведаміў айцец Вадзім Рубан, апошняе асвячэнне ежы адбудзецца ў 17.00.

 

3736

28

27

3029

Вялікая Субота – самы строгі дзень Страснога тыдня. Сёння праваслаўным можна толькі хлеб, ваду, садавіну і гародніну. Тым не менш заканчэнне посту набліжаецца. І ўжо заўтра, 16 красавіка, вернікі змогуць дазволіць сабе больш – і ў духоўным плане, і ў цялесным. А яшчэ існуе павер'е: якая Вялікая Субота, такім будзе і ўсё лета, калі прамяні сонца адлюстроўваюцца ў купалах, значыць і лета будзе цёплым. Так што сённяшняе сонейка – хай і не частае, але такое доўгачаканае і жаданае – вернікі прымаюць з асаблівым настроем. Дарэчы, у гэтым годзе праваслаўная Пасха супала з каталіцкай. Такое бывае толькі раз у некалькі гадоў.

33

33

33

33

3029

33

3736

3

3

3736

3

3

3

3

3

3415

3415

3

3

3

3

3

3

3

3

3

3

3

3

3

3

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться