«З 8 Сакавіка, матуля!»
08 Марта 2017
2405
Каб павіншаваць любімую маму са святам 8 Сакавіка, пяцігадовы Саша Яфрэмаў падрыхтаваўся асабліва старанна: вывучыў верш, намаляваў сваю шчаслівую сям’ю, разам з татам выбраў букет жоўтых цюльпанаў. «Мая мама Таня самая прыгожая і вельмі добрая, – прызнаўся хлопчык. – Я бы ёй падарыў усе кветкі, якія толькі ёсць на гэтым свеце, каб яна заўсёды ўсміхалася нам з татам».
Шмат цёплых пажаданняў прагучаць у адрас мілых, добрых, разумных, загадкавых і непаўторных прадстаўніц прыгожай паловы нашага грамадства. Будзе месца падарункам, усмешкам, але самыя галоўныя словы падзякі за працу і гармонію, якая пануе ў сем'ях, абавязкова скажуць дарагія сэрцу мужчыны.
0Комментарии
Авторизоваться
Для отправки отзыва нужно авторизироваться.







