Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч падзякаваў старшыні Лідскага райвыканкама Міхаілу Карповічу за ўклад ва ўмацаванне духоўна-культурнага жыцця дыяцэзіі

12 Июля 2016 3060

Чарговыя ўрачыстасці ў санктуарыі Маці Божай Тракельскай сталі ўжо гісторыяй. Сёлета яны былі прысвечаны 25-годдзю заснавання Гродзенскай дыяцэзіі і біскупскага служэння яе ардынарыя – Аляксандра Кашкевіча.

Тысячы вернікаў з розных парафій вобласці сабраліся ў мінулыя пятніцу і суботу ў санктуарыі Маці Божай – Каралевы сем’яў – у Тракелях. Большасць з іх сюды прыйшлі пешшу. Найбольшае прадстаўніцтва, чакана, мелі лідскія пілігрымкі. Пілігрымка з Фарнага касцёла, напрыклад, налічвала 240 вернікаў ва ўзросце ад 3 да 60 гадоў, з касцёла парафіі Святой Сям’і (па вуліцы Рыбіноўскага) – 125 чалавек, з касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Марыі Панны (мікрараён Індустрыяльны) – амаль 100. Пад час падарожжа кожную пілігрымку с бласлаўленнямі і падзякамі за сапрўднае сведчанне веры запыняў біскуп нашай дыяцэзіі Аляксандр Кашкевіч. Апошнія гады для Пастыра Касцёла на Гродзеншчыне гэта стала сапраўднай традыцыяй.

У дыяцэзальным санктурарыі Маці Божай Тракельскай малітва пачалася ў пятніцу, 8 ліпеня, і не спынялася ні на хвіліну на працягу двух дзён. Рэлігійная праграма ўключала набажэнствы, духоўныя канферэнцыі, начное малітоўнае чуванне, канцэрты.

6

На працягу ўсёй ночы па традыцыі былі адычынены і дзверы касцёла, дзе знаходзіцца цудавторны вобраз. Вернікі на каленях ішлі да вобраза Маці Божай Тракельскай, абыходзілі вакол алтара, страючыся дакрануцца да яго. Да падножжа вобраза яны “складвалі” свае малітвы, падзякі, сумненні. Ціхім дотыкам католікі таксама выказвалі пажаданні, прасілі прабачэння і дапамогі.

310

4

Пад час адной са святых імшаў Пастыр Касцёла на Гродзеншчыне Аляксандр Кашкевіч адзначыў, што прысутнасць пілігрымаў у Тракелях – гэта сведчанне таго, што Маці Божая з'яўляецца вялікім скарбам для людзей, вялікім скарбам для дыяцэзіі. Звярнуў ён увагу і на тое, што цягам 25-і гадоў колькасць каталіццкіх святыняў у вобласці павялічылася з 85 да 148, яшчэ тры касцёлы будуюцца. Найбольшы дынамізм у развіцці каталіцкага жыцця відавочны ў новых мікрараёнах Гродна, у Шчучынскім і Лідскім дэканатах. Дарэчы, за ўклад ва ўмацаванне духоўна-культурнага жыцця дыяцэзіі і развіццё Касцёла шэраг людзей атрымалі з рук біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча падзякі – ганаровыя граматы. Сярод узнагароджаных – старшыня Лідскага райвыканкама Міхаіл Карповіч. 

13

1

1112

2

2

2

2

2

1112

2

2

2

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться