Мы жывём у адным з самых чыстых і прыгожых гарадоў Беларусі!

08 Июня 2016 2049

Аб гэтым сведчыць перамога ў рэспубліканскім штогадовым аглядзе санітарнага стану і добраўпарадкавання гарадоў нашай краіны за 2015 год сярод намінантаў другой катэгорыі, а менавіта – з насельніцтвам ад 50 тысяч жыхароў.

Старшыня Лідскага райвыканкама Міхаіл Карповіч назваў гэтую перамогу агульнай і падчас планёркі падзякаваў усім службам горада за добрасумленнае выкананне сваіх абавязкаў па добраўпарадкаванні, азеляненні і навядзенні парадку ў горадзе. Асобна Міхаіл Канстанцінавіч адзначыў Лідскае ГУП ЖКГ, заслуга якога, вядома, з’яўляецца асноўнай.

Дырэктар прадпрыемства Сяргей Саўко ў інтэрв'ю журналісту “Лідскай газеты” сціпла адзначыў: “Мы проста робім сваю справу”.Між іншым, вынікі працы ЖКГ далёка не сціплыя: у мінулым годзе на рамонт аб'ектаў добраўпарадкавання і санітарнае ўтрыманне было асвоена звыш 56 000 мільёнаў беларускіх рублёў. Вяліся работы па рамонце пад’ездаў, па замене састарэлых дарожных і газонных бардзюраў, ямачны рамонт вуліц, сетак ліўневай каналізацыі і многае іншае. Асаблівая ўвага ўдзялялася і азеляненню горада: камунальнікі высадзілі больш за 2 тысячы дрэў, амаль 7 тысяч кустоў, 542 тысячы кветак. І гэты спіс добрых і такіх патрэбных спраў можна доўга працягваць.

Варта адзначыць, што Ліда не ўпершыню становіцца пераможцам рэспубліканскага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання гарадоў з насельніцтвам звыш 50 тысяч жыхароў.

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться