Уладары сяла: свята сям’і, працы і традыцый
15 Июня 2026
590
2 чэрвеня аграгарадок Дворышча ажыў, напоўніўшыся святочным настроем. Тут прайшоў раённы этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла-2026». Гэта не проста спаборніцтва, а сапраўднае свята, якое аб’ядноўвае сям’ю, працу і глыбокую павагу да традыцыйных каштоўнасцей. Конкурс праводзіцца з мэтай папулярызацыі сельскагаспадарчай працы і побыту, а таксама павышэння ролі і значэння сям’і як найважнейшага сацыяльнага інстытута грамадства, фарміравання ў моладзі пазітыўнага стаўлення да традыцыйных сямейных каштоўнасцей.Атмасфера свята была непаўторнай. Артыстычныя ўдзельнікі ў традыцыйных касцюмах, шумныя группы падтрымкі і вясёлая музыка стваралі адчуванне сапраўднай народнай гуляні.
Гэты конкурс праводзіцца ўжо шмат гадоў. Ва ўсе часы ў нашай краіне сельскай гаспадарцы, працаўнікам сяла і тым, хто жыве ў сельскай мясцовасці надавалася вялікая ўвага, таму што – гэта харчовая бяспека нашай краіны. Жадаю ўсім прысутным добрага настрою, а ўдзельнікам поспеху".
Да слоў далучыўся старшыня Дварышчанскага сельскага выканаўчага камітэта Руслан Мельнік, які пажадаў канкурсантам справядлівай барацьбы.
У конкурсе «Хлеб – усяму галава» сем’і праявілі сваё майстэрства ў выпечцы і прэзентацыі каравая, паказваючы, што хлеб – гэта не толькі прадукт харчавання, але і сімвал дабрабыту і сямейнага цяпла. Конкурс «Сардэчна запрашаем да нас!» дазволіў сем’ям творча паведаміць пра сябе, свае ўменні і захапленні, зачараваўшы членаў журы сваёй шчырасцю і гасціннасцю. А конкурс «Дранікі на калодзе» стаў сапраўдным кулінарным марафонам, дзе кожны член сям’і выканаў сваю ролю: ад чысткі бульбы да смажання дранікаў і арыгінальнага афармлення страў. Журы ацэньвала не толькі смак і хуткасць прыгатавання, але і акуратнасць, эстэтычнасць падачы. Удзельніцы таксама прадэманстравалі сваё майстэрства ў пляценні вянкоў у конкурсе «Купальскі вянок», а спартыўна-забаўляльная эстафета сабрала разам і дарослых, і дзяцей, паказаўшы іх спартыўны запал, выдатную каардынацыю і імкненне да перамогі.Пакуль журы падводзіла вынікі, гледачы атрымлівалі асалоду ад канцэртных нумароў, падрыхтаваных таленавітай моладдзю Лідчыны.
У барацьбе за тытул «Уладар сяла-2026» перамогу атрымала сям’я Федарцовых. На другім месцы апынуліся Юшкевічы, а сям’я Кашлеяў стала трэцяй.- Рыхтаваліся працяглы час, уважліва чыталі ўсе ўмовы конкурсу. Дзякуючы нашай творчай сям’і мы змаглі паказаць сябе і пазнаёміць членаў журы з традыцыямі, якія ў нас ёсць. Мы вельмі стараліся! І як вынік – нас адзначылі і заўважылі. Занялі першае месца. Дзякуй усім, хто нас падтрымліваў, дапамагаў рыхтавацца да конкурсу, а так сама арганізацыям, у якіх мы працуем, – гэта ўпраўленню адукацыі Лідскага райвыканкама і філіял «Лідскі хлебазавод» ААТ «Гроднахлебпрам» – за тое, што аказалі садзейнічанне, каб мы сёння прынялі ўдзел у гэтым свяце," – падзяліліся ўражаннямі пераможца конкурсу сям’я Федарцовых.
Усе ўдзельнікі атрымалі заслужаныя ўзнагароды ад арганізатараў конкурсу: аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Лідскага райвыканкама, Лідскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь», райкама БРСМ і раённай прафсаюзнай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК, беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.
0Комментарии
Авторизоваться
Для отправки отзыва нужно авторизироваться.






