Адбылася гадзіна беларусазнаўства “Адчыніся, скарбонка часу”
21 Февраля 2026
98
Святам душы стала для гасцей гадзіна беларусазнаўства “Адчыніся, скарбонка часу”, якая была арганізавана ў рамках праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё!”. Бібліятэкар філіяла “Інтэграваная бібліятэка аг. Бердаўка” расказала аб традыцыях і побыце беларускага народа, выкарыстоўваючы вусна-паэтычны матэрыял. Паказала практычна, як ткалі нашы бабулі. Дзеці з вялікай цікавасцю адгадвалі загадкі аб музычных інструментах. Гутарка суправаджалася гучаннем названага інструмента: баяна, гармоніка, дуды і г. д. Пазнаёміліся і з беларускай народнай гульнёй “Сляпы музыка”.Госці мелі магчымасць паспаборнічаць у вымаўленні скорагаворак на беларускай мове. Таксама на мерапрыемства была запрошана настаўніца беларускай мовы і літаратуры Альшэўская Галіна Антонаўна, якая пазабавіла дзяцей цікавымі казкамі, прымаўкамі, прыказкамі і пацешкамі. Прыпомнілі разам і лічылкі, гульні, прыпеўкі. Напрыканцы мерапрыемства дзеці з задавальненнем разглядалі альбомы “Нашы краявіды”, “Беларускае народнае адзенне”, энцыклапедыю “Лён” і інш.
А. Г. Чэчат, бібліятэкар філіяла “Інтэграваная бібліятэка
аг. Бердаўка”
0Комментарии
Авторизоваться
Для отправки отзыва нужно авторизироваться.






