Ліда адзначыла Дзень вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

10 Июля 2015 2204

8 ліпеня Ліда адзначыла Дзень вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Роўна 71 год назад войскамі 3-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса пад камандаваннем генерал-лейтэнанта М. Аслікоўскага наш горад быў вызвалены ад фашысцкай акупацыі. Пакаленнямі лідчан гэта падзея ўпісана ў гісторыю горада адной з самых галоўных старонак.

З памятнай нагоды ў раённым Палацы культуры адбылася святочная праграма з удзелам артыстаў Гродзенскай абласной філармоніі. На канцэрт былі запрошаны прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, ветэраны і ваеннаслужачыя Лідчыны. Са святам лідчан віншаваў намеснік старшыні Лідскага райвыканкама Віктар Пранюк.

***

Значымую для ўсіх лідчан падзею адзначалі ў розных установах горада. Так, шэраг мерапрыемстваў адбыўся ў бібліятэках. У цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я. Купалы быў падрыхтаваны агляд літараратуры “Вызваленне Ліды: гісторыя і памяць», віртуальнае падарожжа “Туристической тропой родного края” і слайд-экспедыцыя “Ліда – дзень мінулы, дзень сённяшні”. У гарадской бібліятэцы-філіяле №3 адбыўся ўрок памяці «Память в названиях улиц жива», у філіяле №4 – гадзіна-успамін «Ад пачатку вайны да вызвалення Лідчыны», у філіяле №5 – урок мужнасці «Абараняючы родную зямлю». А ў Мажэйкаўскай бібліятэцы для чытачоў арганізавалі паход да помніка загінуўшым землякам «Прыйсці да вечнага агню».

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться