Калектыў холдынгу “Лідсельмаш” далучыўся да рэспубліканскай акцыі “Дай лесу новае жыццё!”
03 Ноября 2024
940

Сонечнае надвор’е, свежае паветра, выдатны настрой, магчымасць пакінуць добрую памяць аб сабе будучаму пакаленню, праверыць сябе на цягавітасць – вось што аб’яднала ўдзельнікаў акцыі ў той дзень. А для многіх работнікаў гэта была яшчэ і мара, якая здзейснілася.
Невялікі інструктаж па пасадцы саджанцаў і тэхніцы бяспекі – і першыя маленькія дрэўцы былі высаджаны на пастаяннае месца. Інжынерканструктар Мікіта Ждановіч упэўнены, што пройдзе некалькі дзясяткаў гадоў і тут зашуміць новы лес.
Старшыня прафсаюзнай пярвічкі прадпрыемства Алеся Каськова адзначыла, што дапамога ў пасадцы лесу – справа грамадскай важнасці. І кожны можа прыняць у ёй удзел. Бо высаджваючы маладыя саджанцы, мы прыносім карысць краіне – памнажаем яе лясныя багацці.
Вядучы спецыяліст па маркетынгу і ідэалагічнай рабоце Мэрсэдэс Даўляшэвіч лічыць, што калектыў адказна падышоў да працэсу. Усе працавалі акуратна, імкнучыся не пашкодзіць пасадачны матэрыял.
Удзельнікі акцыі, работнікі “Лідсельмаша”, прызнаваліся, што атрымалі вялізны зарад станоўчых эмоцый, бо змаглі ўкласці крыху сваёй працы ў вельмі патрэбную і карысную справу. Яны гатовы падтрымліваць такія ініцыятывы зноў і зноў.
0Комментарии
Авторизоваться
Для отправки отзыва нужно авторизироваться.