У Лідскім раёне ў выхадныя будзе цёпла і вільготна

23 Января 2015 2074

Да канца тыдня Беларусь усё яшчэ і вільготна будзе знаходзіцца пад уплывам маларухомых франтальных падзелаў, што рухаюцца з паўднёвага захаду Еўропы. Гэта будзе спрыяць няўстойліваму характару надвор'я.

Як паведамілі на Лідскай метэастанцыі, у суботу і нядзелю чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі пройдзе снег з дажджом. Прагназуецца туман, на дарогах месцамі галалёдзіца. Тэмпература паветра па-ранейшаму будзе перавышаць студзеньскія кліматычныя нормы. Яна будзе вагацца ад -2 да +3 градусаў. Чакаецца слабы няўстойлівы вецер з парывамі 3-8 м/с.

Па прагнозах сіноптыкаў, з пачатку наступнага тыдня надвор'е стане больш адпавядаць сезонным нормам – пахаладае. Нас чакаюць начныя тэмпературы каля -6 …-7, удзень тэрмометры пакажуць -3…-4 градусы.

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться