Камсамольскі рух – яркая старонка гісторыі
05 Ноября 2023
754

Акцябраты, піянеры, камсамольцы і камуністы – неад'емныя этапы сталення мільёнаў савецкіх дзяцей. І менавіта лідскім камсамольцам-падпольшчыкам, у гонар якіх названы вуліцы Ліды, прысвечана частка экспазіцыі. З чорна-белых фотаздымкаў глядзяць адкрытыя твары Аляксандра Клімко і Анатоля Качана, Матроны Наказных і Марыі Кастраміной… Па словах старшага навуковага супрацоўніка Лідскага гісторыка-мастацкага музея Наталлі Валынец, усяго пяць дзён юныя героі не дажылі да вызвалення нашага горада ад ненавіснага ворага. 3 ліпеня 1944 года яны былі расстраляны фашыстамі ў двух кіламетрах паўночней горада (цяпер мікрараён Рыбіноўскага). Пасля гэтай расправы над падпольшчыкамі патрыёты не склалі зброі, барацьба за вызваленне горада ад акупантаў працягвалася.
– Яшчэ адзін раздзел экспазіцыі расказвае пра лідскіх камсамольцаў, якія ўжо ў мірны час адраджалі горад з руін і ўдзельнічалі ў будаўніцтве Лідскага лакафарбавага завода і свінагадоўчага комплексу ў калгасе “Запаветы Ільіча”. Многія ездзілі на галоўныя будоўлі краіны, прымалі актыўны ўдзел у асваенні цалінных земляў. Напрыклад, Лідскі ўдарны атрад у 1954-1958 гадах пабываў на ўборцы ўраджаю ў Акмалінскай і Какчатаўскай абласцях Казахстана, – адзначыла Наталля Валынец.

0Комментарии
Авторизоваться
Для отправки отзыва нужно авторизироваться.