Кніга месяца ў дзіцячай бібліятэцы
29 Сентября 2023
468
Якімовіч, А. Эльдарада просіць дапамогі : прыгодніцка-фантастычная аповесць, аповесці-казкі, вершы / Аляксей Якімовіч. — Мінск : Беларусь, 2023. — 485, [2] с. Філіял “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” запрашае пазнаёміцца з кнігай месяца – “Эльдарада просіць дапамогі”.
Творчасці Аляксея Якімовіча ўласціва тонкае адчуванне духоўнага свету і псіхалогіі дзяцей. Нягледзячы на тое што творы пісьменніка розных жанравых формаў, яны напоўнены пазнавальным зместам, здольныя выклікаць цікавасць, узбагачаць інтэлектуальна, выхоўваць лепшыя чалавечыя якасці.
У аповесці «Эльдарада просіць дапамогі» расказваецца пра сяброўшасцікласнікаў, якія даведваюцца пра тое, што каля іх вёскі з’явіліся незвычайныя прышэльцы. Сябры знаходзяць у рэчцы прыбітую да берага бутэльку з запіскай: «Людзі, дапамажыце нам! Вас просяць жыхары Эльдарада…» Ці маглі дзеці застацца безуважнымі да чужой бяды?
Як высвятляецца ў сюжэце, у экстрэмальных сітуацыях можа спатрэбіцца не толькі веданне дакладных навук — матэматыкі і фізікі, – не менш карысным бывае і добрае веданне мовы і літаратуры.
Рэкамендацыйны ўзрост: 6+
Дзе знайсці:
* філіял “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” (вул. Я. Купалы, 1);
* філіял “Лідская гарадская бібліятэка №1” (вул. Катлярэўскага, 18);
* філіял “Лідская гарадская бібліятэка №2” (вул. Міцкевіча, 38/1); * філіял “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В. Таўлая” (вул. Фурманава, 17);
* філіял “Бярозаўская гарадская бібліятэка” (г. Бярозаўка, вул. Карзюка, 4);
* у аграгарадку Дворышча
0Комментарии
Авторизоваться
Для отправки отзыва нужно авторизироваться.






