Беларусь – Расія. Гарады – пабрацімы Лідскага раёна ў інфармацыйным аглядзе

02 Апреля 2023 1055

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі адзначаецца штогод 2 красавіка. Менавіта ў гэты дзень у 1996 г. прэзідэнты дзвюх дзяржаў падпісалі дагавор “Аб стварэнні Супольнасці Беларусі і Расіі”. Дзень яднання Беларусі і Расіі – знамянальнае свята, сімвал сяброўства братэрскіх народаў, захавання агульнага духоўнага і культурнага адзінства.

У Лідскі раёне пражывае 6,4 % рускіх. У райцэнтры, г. Бярозаўка і ў сельскіх населеных пунктах яны бок аб бок працуюць на карысць нашага агульнага дома, займаюць адказныя пасады і стаяць ля станкоў, уладкоўваюць сваё жыллё і нараджаюць дзяцей, берагуць мір і спакой грамадзян, папаўняюць расійскі рынак сваёй прадукцыяй.


Паміж дзвюма дзяжавамі заключаюцца пагадненні аб устанаўленні партнёрскіх адносін у гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным, культурным супрацоўніцтве. Летапіс сумесных дзеянняў па стварэнні Саюзнай дзяржавы працягваецца і сёння, вядзецца штодзённая крапатлівая праца. Расія з’яўляецца адной з асноўных дзяржаў, куды мы пастаўляем сваю прадукцыю.


Разам мы прайшлі праз жудасныя выпрабаванні Вялікай Айчыннай войны, агульнымі намаганнямі аднаўлялі разбураную эканоміку, павялічваючы яе патэнцыял. Перапляліся нашы лёсы і на бытавым узроўні. Сем’і, у якіх адзін з’яўляецца рускім, а другі беларусам, распаўсюджаны як у нашай рэспубліцы, так і ў Расіі, – адзначыла навуковы супрацоўнік Лідскага гісторыка мастацкага музея Наталля Валынец.

Дарэчы, Лідчына з’яўляецца адным з актыўных удзельнікаў руху гарадоў-пабрацімаў. Гарадамі-пабрацімамі нашага раёна з’яўляюцца: раён Харошава-Мнеўнікі Паўночна-Заходня адміністрацыйная акруга г. Масквы, Любярэцкі муніцыпальны раён Маскоўскай вобласці, Неманская гарадская акруга Калінінградскай вобласці, Калачынскі муніцыпалітэт Омскай вобласці, Муніцыпальнае стварэнне “Горад Дзмітраўград” Ульянаўскай вобласці, Лебедзянскі муніцыпальны раён Ліпецкай вобласці, Крымскі раён Краснадарскага края. Жыхары гарадоў-пабрацімаў часта ездзяць адзін да аднаго у госці, адзначаюцццць разам розныя святы.


І сёння ў музеі увазе наведвальнікаў прадстаўлены інфармацыйны агляд “Беларусь і Расія. Гарады-пабрацімы Лідскага раёна”, дзе можна пазнаёміцца з пратакольнымі падарункамі, якія наш раён атрымаў ад расійскіх гарадоў-пабрацімаў, пашырыць веды пра гандлёва-эканамічнае, культурнае супрацоўніцтва.


Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться