Вучні СШ №5 г. Ліды удзельнічалі ў літаратурнай гасцёўні “Гучы, роднае слова!”

13 Октября 2022 2190

У кожным куточку краіны, дзе б’ецца беларускае сэрца, жыве наша мова. Жыве яна і ў крыніцах, з якіх чэрпаем мы бясконцую любоў да яе: школьных падручніках і творах мастацкай літаратуры, казках і навуковых даследаваннях, у думках і выказваннях нашых землякоў. 


На заканчэнне Тыдня роднай мовы у СШ №5 г. Ліды вучні 7-х класаў удзельнічалі ў літаратурнай гасцёўні “Гучы, роднае слова!” з запрашэннем лідскай паэтэсы, члена літаратурнага аб’яднання “Суквецце” Ганны Рэлікоўскай. Вучні і настаўнікі дакрануліся да прыгожага, гучнага, напеўнага беларускага слова. 

Ганна Леанардаўна прачытала свае вершы, расказала прысутным пра  сваю  творчую дзейнасць, пра сваю малую радзіму. З вялікай павагай і любоўю гучалі словы пра старэнькую маці з вуснаў Ганны Рэлікоўскай. Яна перадала ў сваіх творах найлепшыя пачуцці да Радзімы, да роднага слова, да мілых яе сэрцу людзей.

Семікласнікі з задавальненнем расказвалі на памяць вершы лідскай паэткі:  “Таткава мова, матулін напеў”,  “Мой горад, што іменем Ліда прыгожым завецца…”, “Радзіме”, ”Калі ласка”, “Лідскі замак”, “Ах ты, восень, гарэзніца восень…” і іншыя. 

Актыўнасць вучняў, творчы падыход і цікавасць да роднага слова дапамаглі стварыць цёплую і радасную атмасферу.

Ганна Леанардаўна пажадала вучням любіць сваю Радзіму, сваю мову і паважаць традыцыі беларускага народа. 



Текст: Ларыса ПАЎЛЮКЕВІЧ, Лілія УГЛІЦКІХ,  класныя кіраўнікі   7 “А” і 7 “Б” класаўЛарыса ПАЎЛЮКЕВІЧ, Лілія УГЛІЦКІХ, класныя кіраўнікі 7 “А” і 7 “Б” класаў
Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться