У Лідзе ўрачыста адзначаць стагоддзе служэння ў Беларусі сясцёр з Кангрэгацыі дачок Марыі Беззаганнай

16 Ноября 2021 1017

У суботу, 20 лістапада, цэнтрам святкавання стане парафія Святой Сям’і, пры якой нясуць служэнне сёстры з гэтай законніцкай супольнасці. Пачатак урачыстай святой Імшы ў 12.00.

Кангрэгацыя дачок Марыі Беззаганнай была заснавана ў літургічны ўспамін Ахвяравання Найсвяцейшай Панны Марыі 21 лістапада 1891 года ў Закрочыме (Польшча) благаслаўлёным Ганаратам Казьмінскім пры ўдзеле Валерыі Людвікі Гасяроўскай для праслаўлення Беззаганнага Зачацця Панны Марыі. Кожная законніца гэтай супольнасці з першых дзён манаскага жыцця становіцца ўласнасцю Марыі. Сёстры прыносяць сябе ў ахвяру Маці Божай як прыладу для выратавання бліжніх малітвай і працай у патрэбах душы і цела, а таксама ўласным прыкладам. Яны пакліканы быць анёламі-ахоўнікамі для жыхароў тых месцаў, дзе служаць кожны дзень.

Хоць сёстры гэтай законніцкай супольнасці не носяць адмысловага манаскага адзення (габіту), але яны вядуць жыццё, уласцівае ўсім кансэкраваным асобам, у чыстасці, убостве і паслухмянасці.

Сёстры Кангрэгацыі дачок Марыі Беззаганнай нясуць служэнне ў Лідзе, а таксама пры парафіі святога Мікалая, біскупа, у Свіры (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія).

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться