6 кастрычніка – Дзень настаўніка. Са святам!

06 Октября 2019 1607

Лідскі раённы выканаўчы камітэт і Лідскі раённы Савет дэпутатаў віншуюць настаўнікаў, работнікаў і ветэранаў педагагічнай працы з прафесійным святам – Днём настаўніка! 

Прыміце словы падзякі за вашу працу, за дабрыню і велікадушнасць, бескарыслівасць і адказнасць за будучыню грамадства, за нашых дзяцей. Хай гэты святочны дзень прынясе шмат станоўчых эмоцый. Жадаем вам моцнага здароўя, душэўных сіл, творчых поспехаў і шчырай любові вашых вучняў. Хай цяпло душы, якое вы шчодра дорыце дзецям, вяртаецца падзякай і поспехамі вашых выхаванцаў.

Текст: Редакция.Редакция.
Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться