«Трэба мець зносіны з людзьмі i знаходзіць з iмi агульную мову». Больш за пяцьдзясят гадоў жыхарка Ліды працуе фармацэўтам
02 Августа 2019
1781
Пасля заканчэння Магілёўскага медыцынскага вучылішча па размеркаванні прыехала ў Ліду, працавала ў цэнтральнай аптэцы № 4, якая некалі знаходзілася каля парку, потым у 130-й. А ў 2001 годзе аддала перавагу сельскай мясцовасці. Жанчына працуе ў аграгарадку Ваверка, штодня ездзіць на работу на аўтобусе. Гэта абставіна яе не бянтэжыць i не дастаўляе нязручнасцей. Гераіня артыкула ўпэўнена: аптэкі на сяле – на вагу золата. Кожны дзень яны павінны адчыняць дзверы для наведвальнікаў.
– Чалавек можа абысціся без некаторых прадуктаў, без пэўнай мэблі ў кватэры, але без лекаў, асабліва калі хварэе, ніколі, – разважае гераіня артыкула. – У аптэку, у якой працую не адзін год, звяртаюцца ў асноўным пенсіянеры. Дзеці многіх з ix даўно абзавяліся сем'ямі ў гарадах, наведваюць нячаста. А без медыцынскіх прэпаратаў людзям, якім далёка за семдзесят гадоў, не абысціся.
Mнorix cвaix наведвальнікаў сельскі фармацэўт ведае ў твар. «Трэба мець зносіны з людзьмі i знаходзіць з iмi агульную мову нават у вельмі цяжкіх сітуацыях, быць стрыманым, добразычлівым», – кажа яна. Бывае, чалавек толькі працягне рэцэпт, а патрэбная скрыначка або бутэлечка ўжо ляжыць на прылаўку. Здараецца, што вяскоўцы проста просяць парады або больш танны аналаг імпартнага прэпарата. Галіна Аляксандраўна i тут падкажа, а бывае, i дасць такія патрэбныя парады: не думаць аб дрэнным, глядзець на жыццё з аптымізмам, больш рухацца, бо рух – гэта жыццё.
Па слядах Галіны Ягоравай пайшлі яе дачка i ўнук – таксама працуюць фармацэўтамі. Імі жанчына вельмі ганарыцца.
0Комментарии
Авторизоваться
Для отправки отзыва нужно авторизироваться.







