Расклад набажэнстваў на могілках у Лідзе першага і другога лістапада
31 Октября 2018
1319

1 лістапада, згодна з каталіцкім календаром, адзначаецца Дзень усіх святых. 2 лістапада надыходзіць асноўны памінальны дзень, або, як яго яшчэ называюць, задушны дзень. Каталікі ўсяго свету паспяшаюцца на могілкі, каб ушанаваць памяць памерлых продкаў, памаліцца за іх душы, запаліць памінальныя свечкі.
На працягу тыдня (з 1 па 8 лістапада ў католікаў асаблівыя памінальныя дні, якія называюцца актавай памінання ўсіх памерлых) асаблівым спосабам моляцца і святары, у тым ліку на могілках. Ніжэй размяшчаем расклад набажэнстваў на могілках у Лідзе.
Парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Марыі Панны (Слабада) – 1 лістапада ў 10.30, старыя каталіцкія могілкі; 2 лістапада ў 11.00, могілкі па вуліцы Варшаўскай (каля кальца).
Парафія Божай Міласэрнасці (Маладзёжны) – 1 лістапада ў 14.00, гарадскія могілкі “Зосіна”.
Парафія Узвышэння Святога Крыжа (Фара) – 2 лістапада ў 12.30, могілкі каля капліцы Св. Барбары.
Парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Марыі Панны (Індустрыяльны) – 3 лістапада ў 12.00, могілкі «Верх-Ліда».
0Комментарии
Авторизоваться
Для отправки отзыва нужно авторизироваться.