«Пакарміце птушак зімой!» Да акцыі далучыліся маленькія жыхары аграгарадка Гуды на Лідчыне

15 Января 2022 1935

За акном зіма, а гэта значыць, што надышоў час, калі птушкі асабліва маюць патрэбу ў клопаце. 

Традыцыйна ў гэтыя дні на Лідчыне праходзіць акцыя «Пакарміце птушак зімой». Далучыліся да яе і выхаванцы дзяржаўнай установы адукацыі «Гудскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа».

На тэрыторыі садка пры дапамозе бацькоў усталявалі кармушкі, яны бяспечныя для птушак і зручныя для засыпання корму. Выхаванцы з задавальненнем клапоцяцца аб жывой прыродзе, яны ўжо ведаюць, якія птушкі пералётныя, а якія зімуюць у Беларусі і як іх правільна карміць. 

Дарэчы, а вы ведаеце, што, напрыклад, для прадстаўнікоў сямейства вераб’іных лепшы корм – несалёныя нясмажаныя семечкі сланечніка? Чысціць іх не патрэбна, а можна дабавіць авёс і зерне проса. Сініцы ж любяць несалёнае свежае сала, яго кавалачкі можна нанізаць на цвікі па краях кармушкі, прывязаць да галінак ці падвесіць у сетцы. 

Трэба адзначыць, што зімовая падкормка птушак карысная не толькі для іх саміх – рабяты вучацца клапаціцца аб птушках і адчуваюць радасць ад усведамлення таго, што, падкормліваючы, можна выратаваць іх ад гібелі.

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться