У рамках святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь XIII фестываль нацыянальных культур Лідчыны “Суквецце сяброўства” прадоўжыў цыкл мерапрыемстваў (фота)

03 Июля 2018 3098

день независимостиФестываль “Суквецце сяброўства” – традыцыйнае і значнае мерапрыемства  для нашага горада. За гады свайго існавання ён стаў маштабнай культурнай падзеяй для ўсіх жыхароў нашага краю. “Беларусь – Радзіма мая!” – гэтыя словы гавораць рускія і ўкраінцы, беларусы і казахі, татары і малдаване, азербайджанцы, грузіны, армяне і яшчэ шмат іншых вельмі розных народаў. І сёння ў іх – свята.

Гучыць прыгожая музыка, прадстаўнікі розных суполак выносяць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. А потым па добрай традыцыі яны вітаюць удзячных гледачоў. “Мы рады нашай сустрэчы…” У гэты дзень са сцэны гучалі прывітанні на родных мовах ад Лідскага грамадскага аб’яднання літоўцаў “Рута”, Лідскага раённага аддзела грамадскага аб’яднання “Саюз палякаў на Беларусі”, Лідскай раённай арганізацыі “Трэмбіта” Беларускага грамадскага аб’яднання ўкраінцаў “Ватра”, міжнароднага грамадскага аб’яднання “Ата-мекен”, рэгіянальнага мемарыяльна-культурнага грамадскага аб’яднання, народнага ансамбля польскай песні “Крэсавяцы”. Не абышлося без смачных пачастункаў. Усе наведвальнікі святочнай імпрэзы мелі магчымасць адведаць нават нацыянальныя стравы.

– Каторы год наведваю фестываль і заўсёды з вялікім задавальненнем слухаю прыгожую музыку, якою дораць са сцэны артысты, – дзеліцца ўражаннямі жыхарка нашага горада Марына Дубовік. – Сёння мы прыйшлі сюды ўсёй сям’ёй, пачаставаліся смачнымі стравамі, патанчылі, нават спелі. Вельмі прыемна бачыць сярод гледачоў шмат моладзі. Лічу, што такія мерапрыемствы ў першую чаргу спрыяюць замацаванню цёплых адносін паміж прадстаўнікамі розных нацый і веравызнанняў. І, канешне, шляхам пазнання традыцый, звычаяў, танцаў выхоўваюць павагу да культурных і нацыянальных традыцый народаў у падрастаючага пакалення. Гэта вельмі добра, бо моладзь – будучае нашай краіны.

Дадаў яркіх фарбаў непаўторны канцэрт. Са сцэны гучалі меладычныя песні, прыгожая музыка. Кожнае выступленне прадстаўнікоў той ці іншай суполкі падмацоўвалася дружнымі апладысментамі. Жыхары горада былі ўдзячныя творчым і аматарскім калектывам за вялікую колькасць станоўчых эмоцый, за ветлівасць і за адданасць сваёй культуры.

Фестываль нацыянальных культур Лідчыны “Суквецце сяброўства” адбыўся ў трынаццаты раз. Але ён сказаў не “Бывай”, а “Да пабачэння”, “Да сустрэчы ў наступным годзе!” А свята прадоўжылася…

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться