Кніга – крыніца ведаў: на Лідчыне пройдзе Дзень праваслаўнага пісьменства

15 Марта 2018 2210

Заўтра, 16 сакавіка, ў 10.00, у Лідскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя. Я. Купалы з выставы старадрукаванай і сучаснай царкоўнай літаратуры ўрачыста распачнецца Дзень праваслаўнага пісьменства. Яго арганізатары – Лідская епархія, цэнтральная раённая бібліятэка імя Я. Купалы і Мінская духоўная семінарыя. Галоўная мэта мерапрыемства – прыцягненне ўвагі лідчан да праблем духоўна-маральнага выхавання, развіццё цікавасці да праваслаўнай літаратуры і прапаганда сямейнага чытання, накіраванага на выхаванне падрастаючага пакалення ў духу сапраўдных хрысціянскіх каштоўнасцяў.

На выставе можна будзе пабачыць і нават пагартаць старадаўнія друкаваныя кнігі і пазнаёміцца з сучаснымі праваслаўнымі выданнямі. З дакладам перад удзельнікамі мерапрыемства выступіць выкладчык Мінскай духоўнай семінарыі протадыякан Генадзь Малееў.

Выстава будзе працаваць у бібліятэцы з 16 па 23 сакавіка (з 10.00 да 16.00), наведаць яе могуць усе жадаючыя. Групавыя экскурсіі – па папярэднім запісе, тэл. 53-07-40.

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться