Свята бліноў у мінулую нядзелю адбылося і ў аграгарадку Дворышча (фота)

14 Марта 2016 2623

Свята бліноў у мінулую нядзелю адбылося і ў аграгарадку Дворышча. Сабрала яно не толькі жыхароў навакольных вёсак, але і гасцей з горада. Нагода цалкам прыемная: зіму праводзіць і вясну сустрэць, вясёлыя песні паспяваць і ў гульні пагуляць.

– Добры дзень вам, – вітала людзей, якія прыйшлі на народнае гулянне, галоўная гаспадыня Аладка Смятанаўна. – Рада бачыць вас усіх у нас у гасцях. Я бліноў напякла. Яны падобныя на сонца, якому людзі цешацца пасля доўгай зімы, і галоўны пачастунак на нашым свяце.

Круглыя, румяныя, з полымя з жару, з самымі рознымі начыннямі, бліны так і прасіліся ў рот. Гледзячы на ўсё гэтае багацце, якое спяклі мясцовыя гаспадынькі, галава ішла кругам. Не пачаставацца смачнай стравай было немагчыма, як і складана было прайсці каля духмянай юшкі. Пасля, добра падмацаваўшыся, можна было і пагуляць. Неверагодны ажыятаж выклікалі конкурсы, у якіх з задавальненнем і без кроплі сарамлівасці бралі ўдзел усе жыхары ад малога да вялікага. У каго з мужчын самы добры апетыт, наглядна паказаў конкурс па з'яданні бліноў. На талерках смачны ласунак – ва ўдзельнікаў мінімум часу, каб іх спустошыць. Японцы – прыхільнікі сумо, а ў нас ёсць свае спаборніцтвы. Даўнейшая забава «Пеўнічкі» асабліва развесяліла людзей. Пара ўдзельнікаў, скачучы на адной назе і прытрымліваючы рукой іншую, выштурхвала сваіх супернікаў з кола. А ў гэты час сапраўдныя асілкі ставілі рэкорды ў падыманні гіры.

«Бой падушкамі», бег у мяшках, гонкі на веніку -- людзі з цікавасцю бралі ўдзел у народных забавах, а падмацоўвалі іх спрытнаць і ўпэўненасць народная музыка, а таксама песні ў выкананні ансамбля народнай музыкі «Даўніна».

– Не ўпершыню прыязджаем на Масленіцу ў аграгарадок Дворышча, – заўважыла карэспандэнту раёнкі лідчанка Наталля Дзікевіч. – Праўда, у гэты раз вырашылі зрабіць візіт ў большым складзе. У выніку дзяцей не маглі прымусіць адысці ад прыгожых і вельмі грацыёзных коней, а бацькі – усё больш шпацыравалі каля невялічкіх радоў са згатаванай выпечкай. Свята было прыгожым, з вельмі смачнымі стравамі. Сельскія жыхары ўмеюць сустракаць гасцей і дарыць добры настрой.

1

1

11

1

1

1

1

1

1

1

116

1

1

11

1

1

1

11

1

1

1

1

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться