Таленты з Ліды
29 Ноября 2024
2442
Двое навучэнцаў Лідскага дзяржаўнага музычнага каледжа сталі лаўрэатамі аднаго з самых прэстыжных рэспубліканскіх конкурсаў – “Маладыя таленты Беларусі”.
Сёлетняе творчае спаборніцтва праходзіла пад знакам Года якасці і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Усяго ў ім прынялі ўдзел больш за чатырохсот канкурсантаў у васьмі намінацыях. Лепшых сярод сотняў таленавітых юнакоў і дзяўчат вызначыла аўтарытэтнае журы пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Леаніда Захлеўнага.
У ліку пераможцаў названыя і таленавітыя маладыя людзі з Ліды. Лаўрэатамі трэцяй ступені прызнаны навучэнцы Лідскага дзяржаўнага музычнага каледжа Вадзім Ладынін (выкладчык Канстанцін Сцяпанаў, канцэртмайстар Лілія Качурка) і Раман Віткевіч (выкладчык Тамара Харашылава, канцэртмайстар Сяргей Радзівончык).
На цырымоніі ўзнагароджання і гала-канцэрце лаўрэатаў конкурса пабывала дэлегацыя Лідскага музычнага каледжа.
0Комментарии
Авторизоваться
Для отправки отзыва нужно авторизироваться.