21 снежня ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбудуцца літаратурна-музычныя зазімкі

21 Декабря 2023 6349
21 снежня ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбудуцца літаратурна-музычныя зазімкі “Адам Міцкевіч – таленавіты сын зямлі Навагрудскай”, прысвечаныя 225-годдзю з дня нараджэння Адама Міцкевіча.

Пісьменнік, паэт і перакладчык, педагог і драматург – за сваё жыццё Адам Міцкевіч стаў тым, каго і праз 225 гадоў ведаюць усе. Яго рамантычныя, драматычныя і эпічныя паэмы даспадобы шматлікім пакаленням людзей і пакінулі яркі след у жыцці. Адам Міцкевіч – адзін з тых, хто аказаў вялікі ўплыў на станаўленне беларускай літаратуры. Творчая спадчына майстра слова складаецца з вялікай колькасці вершаваных і празаічных твораў. У арсенале пісьменніка таксама гістарычныя аповесці, балады, паэмы.

У 2023 годзе адзначаецца 225-я гадавіна з дня нараджэння вялікага паэта, імя якога ЮНЕСКА ўнесена ў спіс знамянальных дат. Адам Міцкевіч з’яўляецца выхадцам з Беларусі, які з дзяцінства спазнаў жыццё беларускага народа, ведаў яго вусную народную творчасць, культуру, высока шанаваў яго мову.

21 снежня 2023 года ў канферэнц-зале Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы пройдуць літаратурна-музычныя зазімкі “Адам Міцкевіч – таленавіты сын зямлі Навагрудскай”, прысвечаныя 225-годдзю з дня нараджэння А. Міцкевіча. Мерапрыемства будзе напоўнена чытаннем твораў выдатнага паэта эпохі рамантызму, відэаролікамі, прэзентацыямі. Вядучыя раскажуць пра сувязь паэта з Навагрудскай зямлёй, падмацоўваючы гэта фота- і відэарадамі. Без увагі не застануцца і важныя гістарычныя падзеі творчай біяграфіі паэта.
Сярод запрошаных гасцей – аўтар апавяданняў, казак, вершаў Тэрэза Смольская, члены літаратурнага аб’яднання “Суквецце” пры “Лідскай газеце”. Традыцыйным стане чытанне вершаў аўтара гасцямі і гледачамі мерапрыемства.
Текст: РедакцияРедакция
Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться