Нешматлюдна, але з душой. У Бярозаўцы адсвяткавалі Дзень Незалежнасці
З вялікім захапленнем Дзень Незалежнасці святкавалі і ў Бярозаўцы. У 15 гадзін каля летняй сцэны Гарадскога Дома культуры разгарнуўся імправізаваны дзіцячы гарадок з атракцыёнамі і продажам. Дарослыя таксама не сумавалі: кожны жадаючы мог прыняць удзел у спаборніцтвах у шашкі.
Вулічныя забавы спыніў дождж. Ён вымусіў арганізатараў перанесці запланаваны канцэрт унутр Дома культуры, але гэтыя абставіны ніяк не паўплывалі на настрой беразаўчан. Не сказаць, што людзей было дастаткова шмат у зале ўстановы культуры, але яны прыйшлі, і не адныя, а з добрым раскладам і усмешкай на твары.
Першым з прывітальнымі словамі да гаражан выступіў старшыня Бярозаўскага гарадскога выканаўчага камітэта Валерый Яводзік.
– Сёння мы ганарымся сваім народам, сваёй незалежнасцю, бо не гледзячы на ўсе жыццёвыя выпрабаванні, нішто не зрабіла нас жорсткімі і абыякавымі, а далёка за межамі нашай краіны беларускі народ славіцца працавітасцю і сумленнасцю, ветлівасцю, гасціннасцю і дабрынёй, – адзначыў Валерый Анатольевіч.
Гледачоў таксама павіншавалі творчыя калектывы Дома культуры. У канцы ўсе ўдзельнікі канцэрту разам праспявалі Дзяржаўны гімн Беларусі.
…Падчас святкавання Дня Незалежнасці ў знак памяці і падзякі героям Вялікай Айчынная вайны былі ўскладзены кветкі і вянкі да помніка “Маці, якая смуткуе”. Памяць пра ўсіх, хто загінуў у час Вялікай Айчыннай вайны, ушанавілі хвілінай маўчання.






