3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Гэта свята ў краіне адзначаецца разам з вялікай датай – Днём вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, – што надае асаблівы, сімвалічны сэнс адной з галоўных падзей у гісторыі нашай рэспублікі.
Сёння мы з удзячнасцю згадваем аб мужнасці франтавікоў, партызан і падпольшчыкаў, аб тых, хто дапамагаў каваць перамогу за лініяй фронту, адрасуем словы падзякі ўсім, хто ў пасляваенны перыяд адбудоўваў зруйнаваныя гарады і вёскі.
У сучаснасці беларускае грамадства, якое згуртавалася на стваральнай аснове, паступальна развіваецца, нарошчвае эканамічную моц, захоўвае спадчыну і традыцыі продкаў. Вялікі працоўны, інтэлектуальны патэнцыял нашага народа дае надзею і веру ў тое, што краіна захавае і прымножыць здабыткі ў розных сферах.
Са святам вас, паважаныя жыхары Лідскага раёна. Жадаем шчасця і здароўя, аптымізму і дабрабыту. Няхай квітнее наша Айчына – Рэспубліка Беларусь!
Міхаіл КАРПОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Інэса Белуш,старшыня раённага Савета дэпутатаў.





