Ва ўсіх касцёлах Лідскага раёна сёння асвятляюць святочныя стравы (фота)

26 Марта 2016 2821

У каталікоў усяго свету сёння Вялікая Субота. Яе яшчэ называюць часам ціхай малітвы: вернікі ўспамінаюць пакуты і смерць Ісуса і пачынаюць рыхтавацца да Уваскрашэння Збавіцеля.

Ва ўсіх касцелах Беларусі – у тым ліку і Лідчыны –  з раніцы адбываецца асвятленне святочных страваў. У кошыку людзі нясць хлеб, вяндліны, яйка і соль. Хлеб нагадвае пра «хлеб жывы, які сышоў з нябёсаў», вяндліны – успамін аб велікодным баранку, яйка – сімвал новага жыцця, якое нясе ўваскрослы Хрыстус, соль ахоўвае людзей ад сапсаванасці.

Вечарам ва ўсіх касцёлах Ліды распачнецца Пасхальная вігілія. Яна будзе доўжыцца ўсю ноч і лічыцца найважнейшай вігіліяй на працягу ўсяго касцёльнага года. 

 

 

21

 5

 5

 5

 5

39

10

10

10

10

10

1617

18

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться