Вопыт новы, задачы старыя, або Як ачысціць Беларусь ад смецця?
16 мая 2015 года Беларусь у чацвёрты раз далучыцца да сусветнай валанцёрскай акцыі па ўборцы смецця «Зробiм!» Уся ідэя глабальнай уборкі заснавана на арганізацыі мноства лакальных уборак у самых розных кропках Беларусі. Так, у адзін дзень добраахвотнікі па ўсёй краіне навядуць парадак у сваіх гарадах і вёсках.
Акцыя «Зробім» у Беларусі з'яўляецца часткай сусветнай кампаніі Let's Do It – World Clean-up 2015 (Зробім – Глабальная ўборка 2015). Яна аб'ядноўвае мільёны людзей, якія імкнуцца ачысціць прыроду ад смецця і забяспечыць устойлівую чысціню ва ўсім свеце.Далучыцца і ініцыяваць ўборку ў сваім рэгіёне могуць усе жадаючыя, у тым ліку – і вы! Падрабязная інфармацыя, як гэта зрабіць, змешчана на сайце letsdoit.by. Дарэчы, нават калі вы ў адзіночку або сваёй кампаніяй вырашыце навесці парадак, скажам, на любімым месцы адпачынку, гэта ўжо будзе неацэнным укладам у сусветнае прыбіранне 2015.



