Снежнай зіме рады не ўсе? Лідчане скардзяцца на дарожныя службы

17 Января 2024 3121
У панядзелак у рэдакцыю «Лідскай газеты» паступіў шэраг зваротоў ад лідчан, якія скардзіліся, што дарожныя службы не спраўляюцца са снегападам. Так, пенсіянер Іван Вацлававіч паведаміў, што не можа выйсці з дома ў магазін, таму што вуліцу Зялёную (раён вул.Калініна) засыпала снегам. А жыхар вуліцы Баранавіцкай нагадаў пра непрыбраныя тратуары ў мікрараёне Слабада.  Пісьмо па электроннай пошце прыйшло да нас і ад лідчанкі Наталлі Ждан. Яна абуралася, што ўчастак дарогі ад крамы «Маяк» (ранейшая «Чайка») да вуліцы Куйбышава камунальшчыкі забываюцца расчышчаць ад снега ўжо другі год. 

 – Беламу снегу і лёгкаму марозіку радуюцца тыя, хто ходзіць па цэнтральных вуліцах, дзе ўсё своечасова чысціцца. А за ўскраіны горада прымаюцца ў апошнюю чаргу. Між іншым, там таксама жывуць людзі. І таксама ходзяць на працу (слізгаюцца, падаюць, псуюць абутак), убіваючыся ў брудна-пясчанае месіва вышэй шчыкалаткі, – гаворыць Наталля Фёдараўна. 

 Як растлумачылі ў Лідскай жыллёва-камунальнай гаспадарцы, усе службы рэгіёна пераведзеныя на ўзмоцнены рэжым працы. На барацьбу з наступствамі снегападу напраўлена шмат намаганняў. І хоць многія падраздзяленні працуюць у кругласутачным рэжыме, нябесная канцылярыя зноў і зноў падкідвае снежных ападкаў.  

 – Працавалі ўсю ноч, задзейнічалі дадаткова ўсю магчымую тэхніку, а таксама вялікую колькасць людзей, у тым ліку з іншых падраздзяленняў, - тлумачыць начальнік службы ручной уборкі вуліц Наталля Свораб. - Сёння расчысткай прыдамавых тэрыторый займаюцца 75 рабочых па комплекснай уборцы і 40 прыбіральшчыкаў тэрыторый, а таксама 6 адзінак тэхнікі. Для ўборкі дарожнага палатна задзейнічана 4 МАЗы і 2 трактары.
***
Сапраўды, для камунальшчыкаў і  дарожнікаў гэта час асаблівай нагрузкі і  адказнасці. Вядома, іх можна крытыкаваць за несвоечасова расчышчаныя завулкі і двары. Але давайце паспрабуем з паразуменнем і павагай ставіцца да працы жыллёва-камунальнай службы. Тым больш, што падчас завірухі нават расчышчаная дарога праз гадзіну зноў засыпаецца снегам. А можа, у такія надзвычайныя моманты трэба, каб людзі самі падключаліся да ўборкі? Як лічыце?
Поделиться
1Комментарии
Авторизоваться
img
Дзмiтры Пожаловаться
не спихивайте уборку автодорог и тротуаров на простых людей. Не у каждого есть здоровье лопатой махать (я могу, но вот недолго)
Например возле ФОК вот не убрано.

Вообще проблема в другом - техника проедет, спихнёт снег вбок. Потом оставшиеся дворники чистя тротуары скинут обратно на автодорогу.
Центр вылизывают относительно хорошо, но чуть на окраину или внутренние проезды в центре в - полный швах!

Хотя мы привыкли, никогда у нас хорошо снег не убирали из-за нехватки простых работников и техники.
01:3119 Сентября 2024