Сёлета Бердаўскай школе спаўняецца 75 гадоў!
01 Декабря 2023
953
Пачатак шляху

Жадаючых вучыцца аказалася так шмат, што ў памяшканні немагчыма было размясціць усіх навучэнцаў, таму па ініцыятыве мясцовых улад у хуткім часе быў пабудаваны яшчэ адзін будынак.
На жаль, радасць мірнага засваення ведаў была азмрочана жорсткай вайной. У перыяд акупацыі Беларусі фашысцкай Германіяй школа не працавала. І толькі 1 верасня 1944 года разгарнулася новая старонка ў гісторыі Бердаўскай школы, куды вучні змаглі вярнуцца за парты. Жаданне вучыцца ў дзяцей не адабралі ні цяжкі час, ні адсутнасць падручнікаў. Таму ў 1948 годзе навучальная ўстанова ператварылася ў Бердаўскую сярэднюю школу. А яшчэ крыху пазней ужо некаторыя выпускнікі школы самі пачалі выкладаць у роднай установе. Таму няма нічога дзіўнага ў тым, што сёння значная частка педкалектыву складаецца з яе выпускнікоў.
Душы натхнёнай успамін…
Крысціна Іосіфаўна Новікава працуе ў роднай школе з 1974 года, з 1978 года – як настаўнік біялогіі. У тыя часы калектыў быў даволі малады, як і сама Крысціна Іосіфаўна. Яна з цеплынёй успамінае пра былых калег і вучняў. Лічыць, што на яе светапогляд паўплывала настаўнік хіміі і біялогіі Раіса Сямёнаўна Уварава. Нездарма ж і сама Крысціна Іосіфаўна стала менавіта настаўнікам біялогіі.

Сама Крысціна Новікава як класны кіраўнік выпусціла шэсць класаў, у якіх вывучыліся цэлыя пакаленні – перш бацькоў, а пасля ўжо іх дзяцей і ўнукаў. Многія выпускнікі яе сталі медыкамі, звязалі прафесію з біялогіяй.
– Я памятаю ўсіх сваіх вучняў. Лічу кожны свой клас асаблівым і непаўторным, тым, які пакінуў у маім сэрцы велізарны след. Навучыцца ў школе можна ўсяму, але веды – гэта яшчэ не самае важнае, – лічыць Крысціна Іосіфаўна. – Важна навучыць дзяцей таму, каб заўсёды і ва ўсім заставаліся людзьмі!
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Галіна Антонаўна Альшэўская таксама выпускніца Бердаўскай школы.

Галіна Альшэўская з цяплом успамінае сваіх вучняў і гады працы: як ездзілі разам з дзецьмі “на бульбу”, як удзельнічалі ў суботніках, як навучэнцы падтрымлівалі і дапамагалі ёй ва ўсім. Дарэчы, муж Галіны Антонаўны – Эдвард Эдвардавіч Альшэўскі – працуе ў школе настаўнікам фізічнай культуры.
– Вядома, і ў маім жыцці былі свае настаўнікі, якія пакінулі свой след, – дзеліцца Галіна Антонаўна. – Самым знакавым настаўнікам лічу свайго класнага кіраўніка Яўгенію Фёдараўну Жамойдзік. Светлая памяць ёй. Яна была тым класным кіраўніком, якога мы, навучэнцы, вельмі любілі. Хадзілі разам у паходы, на вечары. Яна падтрымлівала нас і дапамагала ва ўсім. Моцнае ўражанне пакінула сям'я Анатоля Леанідавіча Крупы, дырэктара школы з 1984 па 2018 гады. Я вучылася ў 9 класе, калі яго сям’я прыехала ў нашу вёску. Наталля Фёдараўна вяла ў нас рускую мову і літаратуру, а Анатоль Леанідавіч выкладаў гісторыю і грамадазнаўства. У той даволі складаны перыяд перабудовы і дзяржаўнага пералому ў краіне гэтыя педагогі зрабілі для школы вельмі многае. Самым жа ўнікальным чалавекам у гісторыі Бердаўскай школы лічу свайго настаўніка беларускай мовы і літаратуры, дырэктара школы з 1977 па 1984 год Лідзію Міхайлаўну Вінчу. Я часта сустракалася з ёю пазней. Лідзія Міхайлаўна памятала кожнага навучэнца сваёй школы, праз шмат гадоў пасля выпуску пазнавала па голасе ў тэлефоннай трубцы і называла Бердаўскую школу ўсім сваім жыццём.
34 гады намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце прапрацавала ў роднай школе Рэгіна Іванаўна Гілевіч.

Толькі лёс склаўся так, што Лідзія Міхайлаўна Вінча сама прапанавала сваёй былой вучаніцы месца завуча ў Бердаўскай школе. Рэгіна Гілевіч з павагай успамінае ўсіх сваіх настаўнікаў, а потым ужо і калег, якія ні словам, ні справай не пакрыўдзілі сваю былую вучаніцу, а прынялі яе з належнай увагай.

Дзіўна, як хутка бяжыць час. Здавалася б, яшчэ зусім нядаўна Рэгіна Іванаўна Гілевіч вучыла тонкасцям і сакрэтам педагагічнай прафесіі маладога спецыяліста Людмілу Цыдзік, а сёння ўжо сама Людміла Паўлаўна займае кіруючую пасаду – адразу відаць, Рэгіна Гілевіч падрыхтавала сабе годную пераемніцу. А пра Людмілу Паўлаўну і сёння складана сказаць, што яе педагагічны стаж ажно 29 гадоў: яна па-ранейшаму такая ж прыгожая і маладая, як і пасля выхаду з універсітэцкіх сцен.
З Бердаўскай школай звязана ўсё жыццё і выхавальніцы Бердаўскага дзіцячага сада Наталлі Станіславаўны Піуты:



0Комментарии
Авторизоваться
Для отправки отзыва нужно авторизироваться.