7 Лістапада – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі

07 Ноября 2023 1089
У Лідскім гісторыка-мастацкім музеі захоўваюцца ўнікальныя артэфакты – фатаграфіі са старых альбомаў і паштоўкі сярэдзіны мінулага стагоддзя, прысвечаныя 7 Лістапада.

Дзень Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі ў Савецкім Саюзе лічыўся галоўным дзяржаўным святам. Ён быў зацверджаны ў 1918 годзе і адзначаўся больш за сем дзесяцігоддзяў.

– Напярэдадні ўрачыстасці сябрам і сваякам было прынята адпраўляць віншавальныя паштоўкі. А непасрэдна 7 лістапада на Краснай плошчы ў Маскве праходзілі галоўныя ўрачыстасці. Акрамя гэтага, парады і дэманстрацыі былі ў кожным абласным і раённым цэнтры СССР. Пасля дэманстрацыі працоўныя, студэнты і школьнікі маглі наведаць розныя культурна-масавыя мерапрыемствы.

Гартаючы старыя юбілейныя альбомы, прысвечаныя святкаванню ў Лідскім раёне 40-, 50-, 60-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі, бачыш на фатаграфіях адкрытыя, адухоўленыя твары. Гэта было галоўнае свята ў тым ліку і нашага горада. Удзельнікі дэманстрацыі неслі плакаты і транспаранты адпаведнага зместу: «Няхай жыве Ленінская Камуністычная партыя Савецкага Саюза!», «Слава вялікаму савецкаму народу – будаўніку камунізму!». Жыхары Лідчыны да гэтай юбілейнай даты таксама самааддана працавалі, прымаючы ўдзел у сацыялістычных спаборніцтвах.
Текст: РедакцияРедакция
Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться