На Лідчыне ідзе адпраўка навабранцаў да месца службы
01 Ноября 2023
902
Дзень прызыўніка – урачыстасць для кожнага юнака
Адпраўкам хлопцаў на службу, як правіла, папярэднічае Дзень прызыўніка. Гэта мерапрыемства прысвечана тым, хто ўжо прызнаны годным да службы ў войску, але пакуль яшчэ для яго не надышоў час адпраўкі ў часць. Для Лідчыны стала добрай традыцыяй праводзіць Дзень прызыўніка ўрачыста. Сёлета ён прайшоў у 116-й шурмавой авіябазе, дзе хлопцы на свае вочы пабачылі салдацкае жыццё, а таксама задалі цікавячыя пытанні прадстаўнікам ваенкамата і кіраўніцтву вайскавой часці. Дарэчы, больш за ўсё рабяты цікавіліся, калі іх будуць пускаць у звальненне і ці дазволена пасля прызыву трымаць пры сабе мабільны тэлефон.
Выйсці за межы асабістага камфорту 18-гадовы Валерый Дудзіч не баіцца. Упэўнены: армейская служба яшчэ больш загартуе яго характар. Адзінае, што хвалюе хлопца, – гэта вымушанае расставанне з любай дзяўчынай. Кажа, такія абставіны правераць іх адносіны на трываласць.
– Вельмі рады, што пашанцавала служыць у эліце Узброеных Сіл – паветрана-дэсантных войсках у Брэсце. Мару скокнуць з парашутам і насіць блакітны берэт, – прызнаецца юнак.
Сярод групы 18-гадовых хлопцаў – будучых салдатаў – значна выдзяляецца Уладзіслаў Смольскі. Малады чалавек ужо скончыў вышэйшую навучальную ўстанову і атрымаў прафесію інжынера-энергетыка. Але Радзіма паклікала – і ён без ваганняў пайшоў на тэрміновую службу. Задаволены, што выпала магчымасць служыць паблізу дома – у 116-й штурмавой авіябазе.
– Я жыву ў Паўднёвым гарадку і кожны раз з захапленнем назіраў, як над маім домам уздымаюцца ў паветра самалёты. Прызнацца, з дзяцінства ўяўляў сябе на месцы пілота. На жаль, выбраць гэтую прафесію мне не дазволіла здароўе, але спадзяюся, што служба ў 116-й штурмавой авіябазе дазволіць мне стаць хоць на крок бліжэй да сваёй мары.
– У гэтых пытаннях імкнёмся максімальна ісці насустрач нашым прызыўнікам. Момант важны, асабліва ў плане якасці нясення будучай службы. Калі ў чалавека ажыццявілася мара ці хоць бы простае жаданне, узрастае і верагоднасць таго, што да сваіх службовых абавязкаў ён будзе ставіцца больш адказна і добрасумленна. Аднак захаваць баланс паміж “хачу” і “трэба” атрымліваецца не заўсёды. І прычын на тое ці не дзясятак: стан здароўя юнака, узровень яго фізічнай падрыхтоўкі, адукацыя, наяўнасць прафесіі, характарыстыкі з месца вучобы ці «крайняга» месца работы і іншае. А часам адзінкавы прывод у міліцыю можа паставіць крыж на мары юнака аб службе ў канкрэтных войсках, – тлумачыць Віталь Аляксандравіч.
Падчас Дня прызыўніка навабранцы атрымалі віншаванні і словы падтрымкі ад ваеннага камісара Лідскага раёна. Віталь Дакучаеў пажадаў прызыўнікам сапраўднай службы, якая дазваляе выявіць свае магчымасці і мяняе людзей да лепшага. Хлопцы набудуць верных сяброў, асвояць складаную тэхніку і зброю. І як бы ні склаўся іх лёс у будучым, яны змогуць абараніць не толькі Радзіму, але і сваю сям’ю. Віталь Аляксандравіч даў юнакам параду часцей пісаць бацькам, звяртацца да іх і ў ваенкамат па складаных пытаннях і вярнуцца дамоў узмужнелымі.
0Комментарии
Авторизоваться
Для отправки отзыва нужно авторизироваться.






