Як старшыня сельгаспрадпрыемства КСУП “Пескаўцы” дапамагла аднавяскоўцам

23 Сентября 2023 1054

У імкненні да духоўнага, святога, вечнага жыхары вёскі Буцілы вырашылі паставіць новы крыж на перакрыжаванні дарог, каля могілак. Але для ажыццяўлення задуманага нам быў патрэбны трактар, каб разраўнаваць і спланаваць пляцоўку, дзе будзе стаяць крыж. За дапамогай мы вырашылі звярнуцца да старшыні нашага сельгаспрадпрыемства КСУП “Пескаўцы” Вольгі Анатольеўны Наройчык.


Патэлефанавалі, і якім жа было наша здзіўленне, калі ў той самы дзень яна сама прыехала да нас у вёску! Гэта было пасля працы. Яна ўважліва выслухала, падказала, як лепей спланаваць пляцоўку, і паабяцала, што заўтра прышле трактар. Мы адчулі прыліў радасці, падзякавалі ёй, а яна ўсміхнулася і сказала: “Пакуль няма за што”. Мы былі ўпэўнены: трактар заўтра прыедзе.

Вольга Анатольеўна гутарыла з намі, расказвала пра справы і поспехі нашага сельгаспрадпрыемства. А я тым часам думала, каго яна мне нагадвае... І ўспомніла: галоўную гераіню фільма “Вясна на Зарэчнай вуліцы” Таццяну Леўчанка. Такая ж маладая, прыгожая, спакойная, чулая і мэтанакіраваная, з агеньчыкам і дабрынёй у вачах. І хоць гераіня кіно была настаўніцай, а наша гераіня – старшыня сельгаспрадпрыемства, відавочна, што яны падобныя адна да другой не толькі сваёй прыгажосцю і маладосцю, але і працавітасцю, сілай волі. І ў кожнай свая “Зарэчная вуліца”.

Трактар прыбыў сапраўды назаўтра. За адзін дзень не ўправіўся, і тады Вольга Анатольеўна прыслала яго яшчэ раз. Усё, што запланавалі, было зроблена.

Жыхары в. Буцілы выказваюць шчырую падзяку старшыні КСУП “Пескаўцы” Вользе Анатольеўне Наройчык за дапамогу і жадаюць ёй здароўя, шчасця, вялікіх поспехаў і задавальнення ад сваёй працы.
Текст: Яўгенія ЖУКОЎСКАЯ, ад імя жыхароў в. БуцілыЯўгенія ЖУКОЎСКАЯ, ад імя жыхароў в. Буцілы
Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться