Святары асвяцілі аўтатранспарт Лідскага РАУС – можна спакойна ехаць на патруляванне
01 Июня 2023
899
Службу ў міліцыі нясуць не толькі людзі, але і аўтамабілі. У мэтах падтрымання службовага аўтатранспарту ў пастаяннай гатоўнасці да выканання аператыўна-службовых задач, умацавання транспартнай дысцыпліны і павышэння бяспекі дарожнага руху ў аддзеле ўнутраных спраў Лідскага райвыканкама быў праведзены тэхнічны агляд службовых транспартных сродкаў.Як адзначыў начальнік Лідскага РАУС Сяргей Сыцэвіч, якаснае выкананне праваахоўнікамі службовых абавязкаў напрамую залежыць ад стану службовага аўтамабіля, таму ставіцца да гэтага трэба вельмі адказна.
Аўтатранспарт асвяцілі сакратар Лідскай епархіі протаіерэй Максім Цыгель і ксёндз-канонік Юрый Бяганскі, кусташ санктуарыя Каралевы нашых сем’яў у Тракелях.
– Я б хацеў, каб аўтамабілі добра служылі вам у паўсядзённай працы, а нам забяспечвалі бяспеку, – адзначыў ксёндз Юрый Бяганскі. – Сёння міліцыя заваявала грамадскі давер. У нашай краіне мы адчуваем сябе ў бяспецы. Хай Бог благаславіць вашу працу! Жалезныя баявыя коні Лідскага РАУС гатовы да выканання аператыўна-службовых задач.
0Комментарии
Авторизоваться
Для отправки отзыва нужно авторизироваться.






